Коллектив Шумилинского цеха Верхнедвинского маслосырзавода уверенно смотрит в будущее и наращивает выпуск продукции

Главное Экономика

Сакрэты  поспехаў  шумілінскіх  сыраробаў

Намеснік дырэктара Верхнядзвінскага масласырзавода па кіраванні вытворчым цэхам г. п. Шуміліна Васіль СЕРАФІМОВІЧ і яго каманда, якая налічвае 135 чалавек, сустракае прафесійнае свята з добрымі здабыткамі.

Так, за студзень-верасень перапрацавалі 22447 тон малочнай сыравіны, што на 5553 тоны больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У мадэрнізацыю вытворчасці ўкладзены 1 мільён 757 тысяч інвестыцый. Малако на вытворчы цэх у Шуміліна паступае не толькі ад сельгаспрадпрыемстваў раёна, але і з малочнатаварных комплексаў Віцебскай бройлернай фабрыкі і СГВ «Мазалавагаз». Кожны дзень перапрацоўваюць па 86-90 тон малака (на 30% больш, чым летась). Дзякуючы гэтаму змаглі павялі чыць аб’ёмы вытворчасці сыроў і асартымент прадукцыі.

Калі ў пачатку мінулага года выпускалі 12 сартоў, то сёлета – 15. Шумілінскія сыраробы асвоілі выпуск гатункаў “стары манах”, “чэдар”, “эдам”. Ёсць ужо пробная партыя “маасдама”. Усяго за 9 месяцаў бягучага года вырабілі 1945 тон сыроў, што на 540 тон больш, чым летась.

Шумілінскія сыры карыстаюцца попытам як у Беларусі, так і ў Расійскай Федэрацыі. Вывучаючы попыт пакупнікоў, сталі больш пастаўляць на продаж цёртага сыру (летась рэалізавана 15 тон, сёлета на 5 тон больш).

«Наша гордасць і гонар – надзейны працавіты калектыў, разам з якім пад сілу вырашаць самыя складаныя задачы, – кажа Васіль Серафімовіч. – Мы рухаемся наперад, і гэта радуе. Людзі задаволены сацыяльнымі дабротамі, ростам зарплаты. У цэху праводзіцца частковая мадэрнізацыя вытворчасці, абноўлена лабараторыя прыёмкі малака, закуплены ёмістае абсталяванне і пасты прыёмкі (помпы, вакуумныя ёмістасці, лічыльнікі). У планах – рэканструкцыя кацельні. Таксама распрацоўваецца праектная дакументацыя для павелічэння вытворчай магутнасці цэха, каб перапрацоўваць за суткі 180 тон малака. Сёння наш цэх вырабляе канкурэнтаздольную якасную прадукцыю і ўпэўнена крочыць наперад».

ЛЕПШЫЯ   З   ЛЕПШЫХ

Аператар заквасачнага аддзялення Алена КУХНО ўзнагоджана Ганаровай граматай Верхнядзвінскага масласырзавода. Прозвішча сырароба-майстра Таццяны КАЛЕСНІКАВАЙ занесена на Дошку гонару прадпрыемства, а сырароб Святлана ЖЫЖОВА атрымала Падзяку Верхнядзвінскага масласырзавода. Такая пашана работнікам – за шматгадовую добрасумленную працу.

СЭРЦА   ВЫТВОРЧАСЦІ   ––  СЫРЦЭХ

Сыраробны цэх называюць сэрцам вытворчасці. Тут малако ператвараецца ў сыр, якога выпускаюць 15 гатункаў. Выраб сыру – справа складаная, працаёмкая, тут патрэны ўважлівасць, дакладнае захаванне тэхналагічнага працэсу. Сырароб-майстар Уладзімір Нікіфараў лічыць, што яго каманда

сыраробаў – надзейныя прафесіяналы сваёй справы.

УПАКАВАЦЬ УПАКАВАЦЬ     ––      І   НА   ВЫСПЯВАННЕ

Праз паўтара сутак пасля варкі сыры трапляюць да сыраробаў на ўчастак

захоўвання і выспявання. Тут сырныя брусы, цыліндры, еўраблокі ўпакоўваюцца ў пакеты і адпраўляюцца на выспяванне. За змену трэба ўпакаваць 7,5-8 тон. Самы хуткаспелы – “малдаўскі” – выспявае за пяць сутак, а вось “пармезану” патрабуюцца тры месяцы.

НАДЗЕЙНЫ   ДУЭТ

Прыёмшчык малочнай прадукцыі Таццяна ІСАКАВА і апаратчык пастэрызацыі Жанна КАМАРОВА – надзейны дуэт у рабоце. За дзень

Таццяна прымае да 90 тон малака, якое Жанна пастэрызуе для павелічэння тэрміну годнасці. Потым тэрмаапрацаваная сумесь адпраўляецца на вытворчасць для вырабу сыроў.

ЗА   БЕЗАВАРЫЙНУЮ   РАБОТУ

Забяспечыць бесперабойную і безаварыйную работу цэха – справа наладчыкаў абсталявання Аляксандра ГОЛЛЕРА і Мікіты ЦЯРЭНЦЬЕВА. Калі трэба, рамантуюць сепаратар, прэс у сырцэху, пастэрызацыйнаахаладжальныя ўстаноўкі. Цэх працуе роўна і без збояў, бо

наладжана прафілактычная работа – наладчыкі строга па графіку праводзяць планавапапераджальныя рамонты.

ТЭХНІЧНАЯ   СЛУЖБА

На вытворчасці не абысціся без тэхнічнай службы – электраманцёраў, слесараў-сантэхнікаў, слесараў-рамонтнікаў кацельні, вадзіцеляў. Кожны з іх

на сваім месцы, вопытны, адказны і надзейны. Яны рамантуюць абсталяванне, робяць яго прафілактыку, дзякуючы чаму ўся сістэма працуе бесперабойна.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *