Как в Шумилино праздновали День работников сельского хозяйства. Фоторепортаж

Главное Общество Сельское хозяйство

Землякоў руплівых, хто ў вёсцы жыве і працуе, шчырымі словамі і звонкай песняй сёння віталі ў раённым цэнтры культуры.

Работнікаў сельскай гаспадаркі павіншаваў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык.

«Работа ў сельскай гаспадарцы – гэта нялёгкая штодзённая праца, далёка не кожнаму па плячы, але якая па праву заслугоўвае асаблівага прызнання і павагі, – адзначыў Сяргей Аляксандравіч. – Гэты год стаў сур’ёзным выпрабаваннем для ўсіх працаўнікоў вёскі. Складаныя ўмовы надвор’я ператварылі кожную нарыхтаваную тону зерня, кожную ўбраную кармавую адзінку ў сапраўдныя залатыя заслугі. Сёлетні збор зерневых культур у раёне склаў 17200 тон, што паўтара раза вышэй леташніх паказчыкаў. Шумілінскі раёна – адна вялікая каманда, дзе праца і адказнасць кожнага сталі асновай будучай выніковасці. Дзякуй кожнаму працаўніку сельскай гаспадаркі за руплівасць, дзякуй працоўным калектывам і арганізацыям раёна, якія падстаўляюць плячо дапамогі. Асаблівае прызнанне ветэранам – за жыцейскую мудрасць і любоў да роднай зямлі».

Сяргей Аляксандравіч уручыў лепшым працаўнікам Ганаровыя граматы райвыканкама і Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу.

Начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Пушноў уручыў многім работнікам сельгасарганізацый Ганаровыя граматы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Ад раённай прафсаюзнай арганізацыі прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу памятныя падарункі былі ўручаны ветэранам працы.

У фае працавалі фотазоны і выставы, якія арганізавалі работнікі  філіяла Дома рамёстваў раённага цэнтра культуры і раённай бібліятэкі.

Работнікі культуры падарылі гледачам цікавы канцэрт “Ураджай гучных хітоў”. Тут злучыліся магутнасць самай папулярнай музыкі з сілай і шчодрасцю зямлі. Гучалі  розныя песні – ад 80-х гадоў да сучасных. Цікавая манера песень (опернае выкананне перапляталася з эстрадным), арыгінальна падабраныя гукавыя і светлавыя эфекты радавалі гледачоў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *