17 ноября — День участкового инспектора милиции. На защите покоя граждан

Главное Закон Общество

Служба ўчастковых інспектараў РАУС. На абароне спакою грамадзян
17 лістапада адзначаўся дзень утварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі.

У раённым аддзеле ўнутраных спраў на варце правапарадку стаяць сямёра ўчастковых інспектараў міліцыі. Іх асноўная задача – ахова правоў грамадзян, прафілактычная работа для папярэджання правапарушэнняў. Участковыя цесна ўзаемадзейнічаюць з насельніцтвам і ведаюць, “хто чым дыхае і ў які бок глядзіць”, валодаюць аператыўнай абстаноўкай. Менавіта ўчастковы заспакойвае нецвярозых дэбашыраў, вучыць людзей, як пазбегнуць крадзяжоў веласіпедаў, захаваць сваю маёмасць на дачы, не стаць ахвярай кібермахлярстваў, шукае грабежнікаў, дапамагае ў раскрыцці злачынстваў.
Службу ўчастковых узначальвае начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзмітрый Зубараў. У яго камандзе старшыя ўчастковыя інспектары Юрый Сільвестраў (адказвае за Обальскі сельсавет) і Віктар Галуза (Дабейскі і Мікалаеўскі сельсаветы), участковыя інспектары Уладзіслаў Алімаў і Уладзіслаў Кавалёнак (іх участак – Шуміліна), Аляксандр Жураў (Лаўжанскі і Мікалаеўскі сельсаветы), Фёдар Пастаялкін (Светласельскі сельсавет), Ілья Мароз (Мішневіцкі і Сіроцінскі сельсаветы). Кожную сераду яны праводзяць прыём грамадзян на сваіх участках.
Участковыя інспектары РАУС працуюць зладжана і аператыўна, пра што сведчаць вынікі работы. «За студзень-кастрычнік участковыя склалі 819 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку 168 па дамашнім насіллі, – кажа намеснік начальніка РАУС Павел Трафімаў. – У лячэбна-працоўны прафілакторый адпраўлена 25 чалавек. Канфіскавана 112,3 літра незаконнай алкагольнай прадукцыі і два самагонныя апараты. Па выніках работы за першае паўгоддзе шумілінскія ўчастковыя займаюць пятае месца ў вобласці».
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *