Да каго не прымяняюцца грамадскія работы?

Жыхары раёна пацікавіліся ва ўчастковага інспектара РАУС Фёдара Пастаялкіна, у якім выпадку да чалавека не могуць прымяняцца грамадскія работы.
– Спачатку патлумачу, што грамадскія работы могуць быць прыменены да грамадзяніна, які здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне (тэрмін – ад 8 да 60 гадзін, не больш за чатыры гадзіны за дзень), – кажа Фёдар Пастаялкін. – Пры гэтым такія работы не могуць быць накладзены на чалавека пенсійнага
ўзросту, на асобу ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, на інвалідаў першай і другой груп. Не прымяняецца такая форма адміністрацыйнага спагнання на цяжарных жанчын і асоб, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці, а таксама на замежных грамадзян і не пражываючых пастаянна ў Рэспубліцы Беларусь асоб без грамадзянства.
Людміла ЗУЙКОВА.
