В ОАО «АгроБоровинка» Шумилинского района активно ведётся подъём зяби

Сельское хозяйство

Восенню ўзарэш – вясной знойдзеш

На палетках раёна гудуць трактары. Працягваецца ўздым зябліва – марозу і снегу няма, значыць, можна працягваць весці ворыва.

У ААТ «АграБаравінка» на МТЗ-3522 з плугамі працу юць Аляксандр Раманятаў і Аляксандр Антонаў. Іх мы заспелі на палетках у Цербяшове. Трактары паволі плылі па полі, уздымаючы магутнымі плугамі шчыльную зямлю, дзе раней раслі азімыя зерневыя. «Тэхніка ідзе добра, – задаволена зазначылі механізатары. – Прыдзвінскія палеткі высокія, нават вымачак няма, таму не буксуем. Раней працавалі ва ўрочышчах Беладубрава і Пухі, што на ўчастку Слабада. Там зямля цяжкая, больш вільготная».

За дзень Аляксандр Раманятаў уздымае па 18-20 гектараў глебы васьмікорпуснымі плугамі, Аляксандр Антонаў – па 13 гектараў (у трактара шасцікорпусныя плугі). На раніцу 20 лістапада ў ААТ «АграБаравінка» ўзнята 589 гектараў глебы (37% да патрэбнага).

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *