Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці
Тэма прафілактыкі кіберзлачыннасці і кібербяспека грамадзян у розных сферах жыцця былі галоўнай тэмай абмеркавання на сустрэчах інфармацыйнапрапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі арганізацый і ўстаноў раёна.
“У сучасным свеце, дзе інфармацыйныя тэхналогіі пранікаюць ва ўсе сферы нашага жыцця, мы становімся больш адкрытымі для патэнцыйных пагроз. Чым глыбей мы пагружаемся ў лічбавую прастору, тым больш уразлівымі становімся перад атакамі злачынцаў”, – падкрэсліў у выступленні перад калектывам Раёна газазабеспячэння пракурор Шумілінскага раёна Антон Гарохаў.
Начальнік Шумілінскага РАУС Леанід Навіцкі ў Обальскай СШ адзначыў, што ахвярамі злачынцаў становяцца жыхары ўсіх узростаў, кіберзлачынцы выкарыстоўваюць розныя метады для падману грамадзян. “Асноўная праблема заключаецца ў залішняй даверлівасці і бестурботнасці жыхароў. Многія людзі безумоўна вераць інфармацыі, якую атрымліваюць па тэлефоне, не правяраюць сапраўднасць сайтаў пры анлайн-пакупках, лёгка перадаюць асабістыя дадзеныя незнаёмым, не валодаюць дастатковымі ведамі па кібербяспецы”, – звярнуў увагу прысутных кіраўнік РАУС.
Першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў у калектыве Шумілінскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі акцэнтаваў увагу на тое, што ва ўмовах росту кіберзлачыннасці неабходна павышаць інфармаванасць насельніцтва, пільнасць і асэнсаваны падыход кожнага карыстальніка, каб супрацьстаяць актыўнай дзейнасці кіберзлачынцаў.
Таксама на сустрэчах закранулі тэму прафілактыкі курэння, небяспекі і шкодзе вейпаў. Так, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук на сустрэчы ў РЦДМ нагадаў, што тытунь і вейпы – пагроза, якую нельга ігнараваць, гэта не міф, а пацверджаны жыццём факт. Асаблівую трывогу выклікае тое, што вейпы, ствараючы ілюзію бяспекі, распаўсюджваюцца сярод моладзі.
Абмеркаванне названых праблем адбылося ў большасці працоўных калектываў раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

