Своими впечатлениями поделились участники областного форума молодых специалистов АПК Витебщины

Главное Молодёжь Общество Сельское хозяйство

І сябе паказалі, і вопыту займелі

Делегация Шумилинского района на форуме молодых специалистов и молодых работников АПК Витебской области.

 Дэлегацыя нашага раёна пабывала ў Віцебску на III этапе абласнога форуму маладых спецыялістаў і маладых работнікаў аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны. Дэлегацыю ўзначальвала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы райвыканкама Алеся Шавяка.

Праграма форуму ўключала наведванне сельгаспрадпрыемстваў і рэкламаванне новых тэхналогій, адкрыты дыялог з кіраўніцтвам вобласці. Мы папрасілі ўдзельнікаў форуму падзяліліся ўражаннямі.

 Анжаліка ФЕДАРЭНКА, галоўны бухгалтар ААТ «Прыазёрны мір»:
– Прыемна было трымаць зносіны з равеснікамі-калегамі, сустрэць знаёмых. Цікавым было наведванне Віцебскага мясакамбіната. Але асабліва мяне ўразіла дыялогавая пляцоўка са старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Субоціным, яго першым намеснікам Сяргеем Ляўковічам, памочнікам Прэзідэнта-інспектарам па Віцебскай вобласці Уладзімірам Юргевічам. Яны знайшлі час, каб прыйсці на сустрэчу, сказаць цёплыя словы падтрымкі. Словы кіраўніка вобласці пра тое, што менавіта сельскія працаўнікі кормяць горад і выконваюць адну з самых важных работ, акрылілі і натхнілі.

 Ян БУШУНОЎ, вядучы аграном  ААТ «АграБаравінка»:
– Першае, што мне спадабалася, – Віцебскі абласны краязнаўчы музей. Спадабаліся работы Марка Шагала, які жыў і тварыў у Віцебску. Калі гаварыць пра сельгасаб’екты, уразіў цэх па перапрацоўцы насення алейных культур. Тут сучаснае абсталяванне, вопытныя работнікі. Адзначыў для сябе, што насенне рапсу нятаннае, і калі яго вырасціць на шумілінскіх палетках і рэалізаваць, можна атрымаць добры прыбытак. Буду дасканала вывучаць тэхналогію вырошчвання гэтай культуры.

 Ганна ВАРАНКОВА, галоўны заатэхнік КУСГП «Ульскі»:
– Калі вучылася ў Лужаснянскім каледжы, была на многіх наведаных падчас форуму сельгасаб’ектах. Але ўсё роўна было цікава. Асабліва навукова-практычны цэнтр па вырошчванні племянной жывёлы і вытворчасці малака ў аграгарадку Мазалава. У каторы раз гляджу і любуюся даільнымі заламі з сучаснымі даільнымі ўстаноўкамі СГВ «Мазалавагаз» УП «Віцебскаблгаз», зладжанай работай калектыву. І па-добраму зайздрошчу, што ў іх укамплектаваны калектыў. Да таго ж, тут выкарыстоўваюць бяспрывязнае ўтрыманне жывёлы. Думаю, у нашым раёне таксама трэба яго прымяняць. Пры ім каровы рухаюцца, а, значыць, хутчэй прыходзяць у ахвоту, менш хварэюць. У цэлым форум спадабаўся. Цікава было пачуць новыя ідэі і ініцыятывы ад сваіх калег з іншых раёнаў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *