Отвечает участковый инспектор милиции. Что делать, если мешает лай соседских собак?

Вопрос-Ответ

Што рабіць,  калі перашкаджае брэх сабак?

Жыхарка райцэнтра, якая жыве ў шматпавярховым доме, звярнулася да ўчастковага інспектара РАУС Уладзіслава Алімава і папрасіла патлумачыць, што рабіць, калі перашкаджае брэх суседскіх сабак?

– Перш-наперш трэба звярнуцца да саміх суседзяў і пастарацца мірным шляхам вырашыць праблему, – раіць Уладзіслаў Алімаў. – Магчыма, сабаку рэдка выгульваюць, ад таго яна і брэша. Калі гэта не дапамагае, трэба звярнуцца ва УП ЖКГ і да ўчастковага інспектара РАУС. Вам параяць фіксаваць парушэнні (рабіць аўдыёзапісы), запісваць дакладныя даты і час шумоў, напісаць заяву ў міліцыю. Важна ведаць, што па законе з 23.00 да 7.00 забаронены любы шум, уключаючы брэх сабак. Да таго ж, у шматкватэрным доме можна трымаць не больш як два сабакі на адну сям’ю. Калі ў кватэры пражывае некалькі сем’яў, то дазволена трымаць па адной жывёле на сям’ю са згоды ўсіх.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *