Шумилинский музей приглашает на персональную выставку Ольги Веселковой

Край шумілінскі Культура Общество

«Тварэнне сэрца»

3 снежня ў Шумілінскім гісторыкакраязнаўчым музеі адкрылася выстава дэкаратыўна-прыкладных работ  Вольгі  Весялковай.

Вольга Міхайлаўна працавала медыцынскай сястрой, і для творчасці надышоў час толькі з выхадам на заслужаны адпачынак. У той час у Шуміліне рэалізоўваўся міжнародны праект па дадатковай адукацыі для дарослых і прапаноўваліся заняткі ў творчых гуртках. Вольга Міхайлаўна захапілася батыкам – роспісам па тканіне. І першыя яе работы выкананы менавіта ў гэтай тэхніцы. Яркія, насычаныя фарбы, у малюнках адлюстраваны як далёкія паўднёвыя матывы, так і родная беларуская прырода.

“Потым захапілася саломкай. Гэта значна танней, але таксама патрабуе ўседлівасці, карпатлівасці, бо кожная аплікацыя – гэта дзясяткі дробных дэталей, вялікая падрыхтоўчая работа”, – расказала Вольга Весялкова. Яна падзякавала супрацоўнікам музея, якія захавалі работы, што яна падарыла дванаццаць гадоў таму, і адзначыла, што паглядзела на сваю тагачасную творчасць па-новаму. Яна працягвае займацца аплікацыяй з саломкі і папоўніла выставу некалькімі новымі работамі.

 “Творчасць надае цікавасць да жыцця, дае сэнс, робіць жыццё насычаным, дапамагае падтрымліваць дух і цела ў бадзёрым стане”, – падкрэслівае Вольга Міхайлаўна, якая, дарэчы, у снежні будзе святкаваць 80-годдзе.

Выстава будзе экспаніравацца да канца месяца. Музей запрашае ўсіх паглядзець на творчасць нашай землячкі і атрымаць задавальненне.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *