«Курсант Данііл Калкоў узорна выконвае воінскі доўг»
У рэдакцыю газеты «Герой працы» прыйшоў ліст ад камандавання Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь наконт нашага земляка з Шуміліна Данііла Калкова, курсанта чацвёртага курса авіяцыйнага факультэта, які ўзорна выконвае воінскі доўг і мае шэраг заахвочванняў. З задавальненнем друкуем яго.
«Курсант Калкоў Данііл Аляксандравіч праходзіць вучобу на авіяцыйным факультэце ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» са жніўня 2022 года. За гэты час зарэкамендаваў сябе выключна са станоўчага боку – дысцыплінаваным, старанным і здольным курсантам. Па асноўных вучэбных прадметах мае толькі выдатныя і добрыя адзнакі. Пры вывучэнні сваёй будучай вайсковай спецыяльнасці Данііл вылучаецца працавітасцю, пачуццём адказнасці і ўпартасцю.
Курсант Калкоў Данііл неаднаразова заахвочваўся камандаваннем авіяцыйнага факультэта і Ваеннай акадэміі за поспехі у вучобе і службе. Хлопец актыўна займаецца рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасцю, ён удзельнік канферэнцый па вышэйшай матэматыцы і замежнай мове, дзе Ваенная акадэмія традыцыйна займае лідзіруючыя пазіцыі.
Ваш зямляк чулы і спагадлівы курсант, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу таварышам. З’яўляецца актывістам БРСМ. У страявым дачыненні заўсёды падцягнуты, удзельнік парада войскаў Мінскага гарнізона ў 2024 і 2025 гадах. Актыўна займаецца спортам. За час вучобы выканаў нарматывы другога разраду па бегу на дыстанцыі 3 км. Неаднаразовы ўдзельнік спаборніцтваў па армрэслінгу, баскетболе, а таксама прызёр у спаборніцтвах па мнагабор’і.
Хочацца праз газету падзякаваць яго маці Калковай Святлане Міхайлаўне і бабулі Гусаковай Галіне Аляксееўне за добрае выхаванне сына і ўнука як чалавека, грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы, перадаць словы падзякі класнаму кіраўніку Скальзаевай Алене Іванаўне за веды, падтрымку і матывацыю.
Асобную падзяку за годнае выхаванне падрастаючага пакалення выказваем калектыву сярэдняй школы № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка.
Хочацца таксама перадаць усім землякам Данііла Калкова, якія яшчэ не вызначыліся з будучай прафесіяй, што Ваенная акадэмія – выбар моцных і мэтанакіраваных юнакоў і дзяўчат нашай краіны».

