15 снежня стартуе рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці!»
15 снежня па ўсёй краіне будзе дадзены старт рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая пройдзе на працягу месяца.
У нашым раёне ўрачыстае адкрыццё акцыі «Нашы дзеці» з правядзеннем дабрачыннай акцыі «Адзінства творыць цуды» пройдзе 15 снежня ў 14.30 у Шумілінскім раённым цэнтры культуры. Шматлікія мерапрыемствы ў рамках акцыі пройдуць ва ўсіх установах адукацыі.
Па традыцыі ў першую чаргу будуць ахоплены дзеці з сацыяльных прытулкаў, устаноў сацыяльнай абароны, аховы здароўя, дамоў сямейнага тыпу. Аднак не толькі дзеці сацыяльна неабароненых катэгорый атрымаюць віншаванні і падарункі. Усяго сёлета плануецца ахапіць больш за 1 мільён дзяцей. Мэта акцыі «Нашы дзеці» — каб ніводнае дзіця не засталося па-за ўвагай.

