За безопасность-вместе. Маленький будильник против большой беды

Безопасность Общество


У Шумілінскім раёне падчас правядзення рэспубліканскай інфармацыйнай акцыі па эфектыўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» набыла і перадала дзесяць АПА для ўстаноўкі самым уразлівым і неабароненым жыхарам раёна.

У выхадныя прыборы асабіста ўстанавіў ў дамах грамадзян інспектар сектара нагляду і прафілактыкі РАНС Павел Галуза, папрасіўшы гаспадароў не забываць своечасова мяняць батарэйкі.
Дзякуючы ўзаемадзеянню і супрацоўніцтву раённай арганізацыі «Белая Русь» і РАНС яшчэ дзесяць домаўладанняў сталі бяспечней. А значыць, святы і штодзённае жыццё будуць спакайней і радасней.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *