Патрыёты Беларусі: пяць гадоў адзінства і дабра

Дэлегацыя Шумілінскага раёна – старшыня раённай арганізацыі ГА «Патрыёты Беларусі» Анастасія Арлоўская, намеснік старшыні Ганна Галынчык і сакратар Павел Гусакоў – прынялі ўдзел у абласным патрыятычным злёце «Вяршыня«, які прайшоў у Віцебску і быў прымеркаваны да 5-годдзя грамадскай арганізацыі. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.
«Арганізацыя з’явілася ў складаны для краіны перыяд, аб’яднаўшы людзей для абароны дзяржавы. За 5 гадоў рэалізаваны шматлікія дабрачынныя, сацыяльныя і ідэалагічныя праекты», – адзначыў старшыня абласной арганізацыі Уладзімір Бабічаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
На плошчы Герба і Сцяга прайшла акцыя «Сімвал адзінства». Таксама ў праграме злёту – марафон дабра, узнагароджанне актывістаў і партнёраў, уручэнне членскіх білетаў, канцэрт «Код ДНК».
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.

