Органику под урожай будущего года вывозят хозяйства Шумилинского района

Сельское хозяйство

Арганіку – пад будучы ўраджай кукурузы

Нягледзячы на сярэдзіну снежня, надвор’е дазваляе працягваць уносіць арганіку пад ураджай наступнага года. Вядуцца работы там, дзе не вельмі нізкія палеткі.

«Механізатары працуюць зладжана, – кажа начальнік участка раслінаводства Дабея ТАА «Вітконпрадукт» Юрый Пачко. – За кастрычнік-снежань унеслі на палеткі пяць тысяч тон арганікі (курынага гною) і перааралі гэтыя ўчасткі. Яшчэ трэба вывезці тры тысячы тон. У гэтым годзе на шумілінскіх палетках мы сеялі 811 гектараў кукурузы на зерне, а ў наступным годзе плануем тысячу гектараў. Назапашвацца арганіка каля жывёлагадоўчага комплексу ў Дабеі будзе круглы сезон. Яе прывозяць з аграгарадка Слабада і Бешанковічаў».

На ўчастку раслінаводства ў Дабеі працуюць бешанковіцкія і шумілінскія механізатары. Добра ладзяцца справы ў Барыса Дашкевіча з Дабеі. «За дзень паспяваю зрабіць да сарака рэйсаў і раскідаць гной па палетках. Як паказаў вопыт мінулага года, падсілкаваць глебу курыным гноем вельмі карысна, бо кукуруза на такіх палетках добрая расце», – расказаў механізатар.

Ларыса КІСЯЛЁВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *