В ОАО «Приозёрный мир» полным ходом идет ремонт техники у весенней посевной

Сельское хозяйство

Пачалі з чызеляў і дыскатараў

Вясна яшчэ далёка, але падрыхтоўку тэхнікі да вясенне-палявых работ сельгасарганізацыі распачалі. Начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Пушноў адной з лепшых гаспадарак у гэты плане назваў ААТ «Прыазёрны мір».

Мы наведалі мехдвор у Амбросавічах, каб даведацца, як ідзе рамонт тэхнікі.

«Калі коратка – рыхтуемся да вясны! – расказаў галоўны інжынер Уладзіслаў Пратасевіч. – Работы вядуцца на тэрыторыі майстэрні. Кожны з механізатараў адказвае за замацаваную тэхніку. Перш-наперш трэба рамантаваць адзіны з гаспадарцы пасяўны агрэгат АПП-6Д. За яго ў адказе наш вопытны механізатар Мікалай Жыгуноў, які і сеяць будзе. Ён адрамантаваў семяпровады, задні сашніковы брус, замяніў неабходныя дэталі. Сяргей Сіманоўскі займаецца рамонтам дыскатара, Віталь Антонаў мяняе адвалы, рамантуе долаты і лемяшы на дзевяцімятровым плузе».

Падчас нашага прыезду Валерый Харкевіч «чараваў» над чызелем, якім будзе весці апрацоўку глебы. «Адрамантаваў рамы, часткова замяняю стральчатыя лапы і зубы, – падзяліўся механізатар. – Зараз самы час для такой работы. Спяшацца няма куды, трэба праверыць усё дасканала, каб вясной чызель не падводзіў. Надвор’е спрыяе рамонту: цёпла і без снегу».

«Прыазёрнаму міру» трэба даводзіць да ладу яшчэ адзін чызель, дзве бараны, чакаюць клапатлівых рук і тры энерганасычаныя трактары, ім патрабуецца рамонт рухавікоў і каробак перадач.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *