В Шумилинском районе стартовала благотворительная акция «От всей души»

Главное Общество

Добрыя справы робяць свет лепш

23 снежня ў Шуміліне цёпла і ўрачыста дадзены старт рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі для сталых людзей «Ад усёй душы!».

Святочнае мерапрыемства адбылося ў аддзяленні сястрынскага догляду Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы.Для тых, хто там пражывае, гэта падзея – сапраўдны пераднавагодні цуд. У марозны дзень у госці да сталых людзей, якія больш за ўсіх маюць патрэбу ва ўвазе і клопаце, з падарункамі прыйшлі старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Жукава.

Чулыя і кранальныя словы прагучалі ад дырэктара ТЦСАН Шумілінскага раёна Таццяны Донюш: «Гэтая акцыя – частка нашай вялікай паўсядзённай місіі, але менавіта яна аб’ядноўвае ўсіх! Гэта той самы момант, калі мы ўсе разам, як адно вялікае сэрца, можам падарыць радасць і цяпло пажылым людзям».

Мікалай Будневіч уручыў Таццяне Аляксандраўне сертыфікат на набыццё халадзільніка для аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў, галоўнаму ўрачу Шумілінскай ЦРБ Святлане Лінкевіч – сертыфікат на набыццё вырабаў медыцынскага прызначэння для аддзялення сястрынскага догляду. «Для жыхароў раёна гэта рэальная дапамога і ўпэўне насць у тым, што побач, у крокавай даступнасці, будзе аказана неабходная дапамога. Гэта наш з вамі агульны ўклад ва ўмацаванне здароўя нацыі, у развіццё сістэмы пастаяннага клопату, што з’яўляецца прыярытэтам сацыяльнай дзяржавы. Хай гэтая акцыя стане моцным мостам паміж людзьмі, хто мае патрэбу ў падтрымцы, і тымі, хто яе аказвае», – падкрэсліла Святлана Уладзіміраўна.

Запамінальным і душэўным свята дапамаглі зрабіць педагогі і вучні Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў. Знакамітыя зімовыя і навагоднія музычныя кампазіцыі, выкананыя на баянах, цымбалах і ў песнях, стварылі кранальную атмасферу згуртавання і адзінства. Кульмінацыйным і яркім момантам для пацыентаў аддзялення, медперсаналу і гасцей стала сумеснае ўпрыгожванне сімвалічнага дрэва. Кожны павесіў на галінкі сэрцайка з пажаданнямі. Адно з іх было вельмі яскравым і красамоўным: «Добрыя справы робяць свет лепшым». Апладысменты, усмешкі, шчаслівыя вочы віноўнікаў урачыстасці сталі лепшай падзякай для ўсіх прысутных.

Рэспубліканская акцыя «Ад усёй душы» па ініцыятыве Кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі праводзіцца ў Беларусі з 2023 года. Яе мэта – выказаць нашу глыбокую ўдзячнасць людзям старэйшага пакалення, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё краіны, рэгіёна. У гэтым годзе акцыя пройдзе з 23 снежня да 14 студзеня.

Дар’я ЧАПУРНОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *