«От всей души! Сотрудники РОВД и члены военно-патриотического клуба «Юный гвардеец» поздравили с праздниками ветерана органов внутренних дел

Главное Молодёжь Общество

У госці – да ветэранаў працы

Напярэдадні Новага года прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў наведваюць ветэранаў працы, каб павіншаваць іх са святамі.

Намеснік начальніка РАУС Павел Трафімаў, вядучы спецыяліст па грамадзянстве і міграцыі Любоў Данчанка пабывалі ў аднаго са старэйшых ветэранаў – Марыі Каралёвай. Прыехалі з падарункамі, кветкамі, цёплымі пажаданнямі. У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Юны гвардзеец» СШ № 1 г. п. Шуміліна Арцём Гукаў і Іван Прыгун – патрыятызм пачынаецца з клопату пра тых, хто жыве побач.

«З радасцю раскажу моладзі пра свой працоўны шлях, – Марыя Каралёва была задаволена прыходу гасцей. – Родам я з Падмішнеўя, жыла ў Віцебску, дзе працавала інспектарам аддзела папраўча-працоўных устаноў УУС Віцебскага аблвыканкама. А ў 1975 годзе пераехала ў Шуміліна, уладкавалася старшым пашпартыстам групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС, дзе і адпрацавала паўтара дзясятка гадоў. Вяла адрасную картатэку, займалася прапіскай і выпіскай жыхароў раёна. Але асноўнай работай з’яўлялася афармленне пашпартоў. З 1976 года пачалася іх масавая выдача. За дзень выпісвала да паўсотні пашпартоў. Помню, за 1976 год іх выпісала 4218.

Пашпарты раней былі з чырвонай вокладкай, запаўнялі іх ад рукі спецыяльным чарнілам. А ручкі былі не такія, як цяпер, а з пяром. Макнеш у чарніла – і пішаш. Таму важна было быць уважлівай і акуратнай».

Марыя Каралёва, якой 93 гады, падзякавала за ўвагу і клопат пра яе. Гэта заўсёды вельмі важна для сталых людзей, і асабліва – у пераднавагоднія дні. Кожны з нас можа падарыць радасць і атуліць увагай таго, хто мае ў гэтым патрэбу – на гэта і накіравана акцыя «Ад усёй душы».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *