Бюджет района – в надёжных руках финансистов. Ко Дню банковских и финансовых работников рассказываем о работниках финотдела Шумилинского райисполкома

2026 - Год белорусской женщины Главное Новости Общество Экономика

Бюджэт раёна — у надзейных руках

4 студзеня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі фінансавага аддзела райвыканкама — людзі, у чыіх руках знаходзяцца асноўныя грашовыя патокі, хто эфектыўна праводзіць бюджэтна-фінансавую палітыку, складае праект бюджэту раёна, арганізоўвае і кантралюе работу па размеркаванні фінансавых рэсурсаў.

Сёння фінансавы аддзел райвыканкама складаецца з 7 чалавек. Калектыў аддзела — адказныя, добрасумленныя і кампетэнтныя спецыялісты, здольныя вырашаць самыя складаныя задачы, лёгка арыентуючыся ў тонкасцях бюджэтнага і падатковага заканадаўства. Граматна кіруе калектывам Юлія Сцяпанава, у кіраўніцтве ўмела выкарыстоўвае веды, свой багаты прафесійны вопыт, напрацоўкі папярэднікаў і традыцыі фінансавай сістэмы раёна.

Для кіраўніка сапраўднай падтрымкай і апорай з’яўляецца яго намеснік Аксана Лебедзева — прафесіянал сваёй справы, які ў рабоце праяўляе дзелавую актыўнасць, цвёрдасць і строгасць у падыходах.

Старажылам фінслужбы з’яўляецца загадчык сектара Алена Несцярэнка. Яна працуе тут больш за 35 год, што сведчыць пра адданасць няпростай, але вельмі сур’ёзнай прафесіі. Алена Віктараўна з задавальненнем дзеліцца сваім багатым вопытам работы са спецыялістамі Вольгай Ананьевай і Кацярынай Собалевай, якія адказваюць за даходную і расходную часткі бюджэту.

Немалая нагрузка ляжыць на плячах работнікаў бухгалтэрыі – галоўным бухгалтары Алесі Фурсіной і вядучым бухгалтары Ірыне Детскінай. Уся справаздачнасць раёна і пералічэнні сродкаў у розныя ўзроўні бюджэтаў знаходзяцца ў іх пад строгім кантролем.

 

— Карыстаючыся выпадкам, ад душы хачу павіншаваць работнікаў і ветэранаў фінансавай службы з Новым годам і надыходзячым Ражаством, а таксама з прафесійным святам, – адзначыла Юлія Сцяпанава. — Новы год — гэта час новых планаў і магчымасцей. Няхай ён прынясе мноства прыемных сюрпрызаў і новых адкрыццяў. Жадаю моцнага здароўя, асабістага шчасця, невычэрпнай энергіі і рэалізацыі ўсіх намечаных задач!

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *