Юные гвардейцы принесли клятву

Молодёжь Общество

Юныя гвардзейцы прынеслі клятву

У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшла цырымонія прынясення клятвы выхаванцамі ваенна-патрыятычнага клуба «Юны гвардзеец» СШ № 1 г. п. Шуміліна, які працуе пад эгідай РАУС.

«Ваенна‑патрыятычны клуб – адна вялікая і дружная сям’я, а яго выхаванцы – патрыёты Айчыны, гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за будучыню краіны, – адзначыў начальнік РАУС Леанід Навіцкі, звяртаючыся да ўдзельнікаў клуба. – Будзьце храбрымі, упэўненымі ў сабе, заўсёды рухайцеся наперад!».

У прысутнасці супрацоўнікаў РАУС, ветэранаў райаддзела ўнутраных спраў і родных хлопцы і дзяўчаты прынеслі клятву – абяцалі з гордасцю несці высокае званне выхаванца ваенна‑патрыятычнага клуба, быць справядлівым і прыстойным, дастойным звання грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Леанід Навіцкі ўручыў юным гвардзейцам пасведчанні, Кодэкс чэсці выхаванцаў клуба і падарункі ад райаддзела ўнутраных спраў. Адзначыў, што ў будучым выхаванцаў клуба будуць рады бачыць у радах міліцыянераў. У бліжэйшых планах – шмат сумесных з РАУС патрыятычных мерапрыемстваў і дабрачынных акцый.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *