Даследчыя работы – у ліку лепшых
«Работы старшакласнікаў устаноў адукацыі раёна высока ацанілі на маладзёжным конкурсе навуковых і творчых работ «Навука будучыні», які праводзіла Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, – расказала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Надзея Каротчанка. – Даследчая работа адзінаццацікласніцы Валерыі Кляцковай «Іменаслоў жыхароў-старавераў вёскі Латкова Шумілінскага раёна» стала лепшай у намінацыі «Гуманітарныя веды і творчасць у 21-м стагоддзі». Кіраўніком работы была настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наталля Муцюк».
Яшчэ дзве работы нашых вучняў сталі фіналістамі конкурсу: Станіслаў Ціханаў з СШ № 1 г. п. Шуміліна (кіраўнік Вольга Церашчук) у намінацыі «Хімія і прыродакарыстанне» і Фёдар Цыганкоў з Мікіціхінскай СШ (кіраўнік Раіса Данчанка) у намінацыі «Эксперыментальная біялогія, экалогія, захаванне біяразнастайнасці».
* * *
Вучаніца 5 класа Мікіціхінскай СШ Лізавета Галавачова ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь за ўдзел у рэспублiканскiм конкурсе «Па старонках Дзеннiка вандроўнiка». Падрыхтавала дыпламантку настаўнік Наталля Галавачова.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

