Кибербезопасность. Пять простых НЕ, чтобы не стать жертвой мошенников

Безопасность Общество

Пяць простых «НЕ», каб не стаць ахвярай

З 19 па 25 студзеня ў Віцебскай вобласці праходзіць прафілактычная акцыя «Тыдзень кіберабароны», накіраваная на папярэджанне кіберзлачынстваў.

З мабільнымі тэлефонамі, камп’ютарамі, сэрвісамі і банкаўскімі плацежнымі карткамі наша жыццё больш камфортнае, але ж неабароненае ад махляроў. З пачатку года ў раёне зарэгістравана адно кіберзлачынства (сума прычыненага ўрону склала 620 рублёў). У сямі выпадках было вынесена рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў, бо да бяды не дайшло – людзі не паспелі адправіць махлярам грошы.

На Віцебшчыне з 7 па 15 студзеня 11 грамадзян звярнуліся ў праваахоўныя органы па фактах здзяйснення ў адносінах да іх цяжкіх кіберзлачынстваў. Сума прычыненага ўрону склала больш за 150 тысяч рублёў.

«Махляры ў інтэрнэт-месенджарах прымяняюць кожны раз новыя схемы падману. Трэба быць максімальна асцярожнымі і вучыцца на чужых памылках, – папярэджвае жыхароў раёна оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Максім Васільеў. – Самае галоўнае, што павінна насцярожваць пры тэлефонным званку – просьба незнаёмых людзей прадаставіць канфідэнцыяльную інфармацыю, нумары банкаўскіх картак, логіны і паролі. Гэта асноўная прыкмета таго, што вы зацікавілі злачынцу і ён ні перад чым не прыпыніцца, пакуль не выманіць у вас грошы».

Пяць НЕ, якія трэба запомніць:

  1. НЕ паведамляйце нікому свае пашпартныя дадзеныя, логіны, паролі.
  2. НЕ рэагуйце на паведамленні ад невядомага адпраўшчыка. Хутчэй за ўсё гэта махляры.
  3. Ніколі НЕ тэлефануюць на вайбер прадстаўнікі сілавых структур, банкаў, мабільных аператараў.
  4. НЕ пераходзьце па падазроных спасылках.
  5. НЕ трымайце на картцы для анлайн-пакупак вялікія сумы грошай.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *