Как зимуют на фермах. Корреспондент побывал в ОАО «Лежни»

Сельское хозяйство

Як зімуецца на ферме?

У няпростых умовах сёлета працуюць жывёлаводы. Студзеньскае надвор’е – выпрабаванне на трываласць і згуртаванасць.

А дзявятай гадзіне раніцы карэспандэнт раённай газеты ўжо на ферме Ляжні-3. Тэрыторыя тут расчышчана, пад’езд добры. На ферме – паўсядзённыя клопаты: аператары машыннага даення заканчваюць ранішнюю дойку, малако рыхтуюць для адпраўкі на перапрацоўчае прадпрыемства, жывёлаводы чысцяць праходы, падвозяць кармы. Усе заняты работай.

«У нас 244 каровы і 43 цяляці, – расказала загадчыца фермы Аляксандра Кавалёва. – Увесь калектыў адказвае за зімоўку жывёлы. Уцяпленне было праведзена яшчэ восенню, аднак у сувязі з рэзкім паніжэннем тэмпературы спатрэбілася дадатковае. Маразы прынеслі нямала клопатаў – месцамі “прыхапіла” паілкі, прыйшлося разаграваць гарачай вадой, а потым абкладваць саломай. У прафілакторыі цялятам зрабілі дадатковую падсцілку, устанавілі абагравальныя лямпы. Кожнаму цяляці сыплем па кілаграму камбікорму, бо энергіі ў мароз жывёла траціць намнога больш. Каровам падвозім сянаж, даём канцэнтраты і шрот».

На ферме сустрэлі галоўнага заатэхніка Наталлю Васілеўскую. У яе працоўным стажы сёлетняя зіма не самая складаная, былі маразы і больш сур’ёзныя. Галоўнае – усё трымаць на кантролі. Наталля Ягораўна маніторыць усе фермы, у тым ліку і Ляжні-3. Дала распараджэнне жывёлаводам прывезці

Сяргей Касьянаў уцяпляе саломай вароты саломы і абкласці імі знізу вароты, зрабіць перашкоду марозу для пранікнення ў памяшканне. Сяргей Касьянаў падчас нашага прыезду займаўся ўцяпленнем.

«Умовы, канешне, не летнія, аднак, калі працуеш, рухаешся, не замерзнеш, – падзяліліся даяркі, якія закончылі даенне кароў і прыйшлі ў пакой адпачынку. – Перад дойкай, калі падмываем вымя кароў, часцей мяняем ваду, каб увесь час была цёплая. Калі трэба пагрэцца, ідзём у пакой адпачынку, дзе заўсёды гарачая печка. Тут п’ём каву і гарбату, дзелімся навінамі, раімся. Вялікія маразы – з’ява часовая, і яе трэба перажыць».

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *