Маломерные суда: новые правила и важные напоминания

Закон Новости

Лодкі пад кантролем

Маламерныя судны: вынікі года, новыя правілы і важныя напаміны

У 2025 годзе супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах Віцебскай вобласці правялі вялікую работу: ажыццявілі амаль шэсць тысяч адміністрацыйных працэдур – ад рэгістрацыі лодак да тэхаглядаў – і больш за пяцьсот рэйдаў на вадаёмах. Праверкі выявілі 885 парушэнняў.

Самыя распаўсюджаныя – несвоечасовая рэгістрацыя суднаў. 148 уладальнікаў звярнуліся ў інспекцыю пазней чым праз 30 дзён пасля пакупкі лодкі. 16 чалавек атрымалі штрафы. Астатнія 721 парушэнне – гэта ігнараванне правілаў бяспекі на вадзе.

На жаль, парушэнні прывялі і да трагедый. У Віцебскім і Ушацкім раёнах у мінулым годзе загінулі два чалавекі. Прычыны тыповыя і небяспечныя: кіраванне лодкай у стане алкагольнага ап’янення і адсутнасць выратавальных камізэлек.

Што змянілася ў заканадаўстве

З 1 студзеня 2026 года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў № 731, якая абнавіла адразу некалькі дакументаў, што рэгулююць эксплуатацыю маламерных суднаў. Асноўныя змены закранулі Правілы карыстання маламернымі суднамі – іх варта абавязкова вывучыць перад новым сезонам.

Галоўныя новаўвядзенні

  1. Абавязкі суднаўладальнікаў пры перадачы лодкі ў арэнду або карыстанне. Лодка павінна быць тэхнічна спраўнай, мець поўны камплект неабходнага абсталявання, суднавы білет і сертыфікат аб допуску да эксплуатацыі. Гэта асабліва актуальна для тых, хто здае жыллё адпачывальнікам ра зам з лодкай.
  2. Адказнасць суднавадзіцеля за пасажыраў. Кіраванне лодкай, калі на ёй або на буксіруемых сродках (водныя лыжы, «бананы», кругі, вейкборды, парашуты) знаходзяцца людзі без зашпіленых выратавальных камізэлек, цяпер караецца. Камізэлька абавязковая і для самога суднавадзіцеля.
  3. Дадатковае назіранне пры буксіроўцы. Калі лодка буксіруе водныя атракцыёны, акрамя суднавадзіцеля на борце павінна быць яшчэ адна дарослая асоба, якая сочыць за бяспекай людзей на буксіруемых сродках.
  4. Новая забарона. Дзецям да 7 гадоў нельга знаходзіцца на маламерным судне без суправаджэння паўналетняга. Пры гэтым суднавадзіцель не лічыцца суправаджальным.

Падрабязна азнаёміцца з усімі патрабаваннямі можна на афіцыйным сайце ДІМС у раздзеле «заканадаўства».

Падрыхтавана па інфармацыі Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах Віцебскай вобласці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *