Компетентно. Что грозит за курение в подъезде?

Вопрос-Ответ Закон

Што пагражае за курэнне ў пад’ездзе?

Кожная раніца пачынаецца з паху тытунёвага дыму ў пад’ездзе. Гэта курыць сусед. Размаўлялі з ім, але нічога не дапамагло. Кажа, што ён жыве ў гэтым доме, таму і курыць можа на лесвічнай пляцоўцы. Парайце, што рабіць? – з такой просьбай звярнуліся да супрацоўнікаў РАУС жыхары шматпавярхоўкі райцэнтра і прасілі расказаць, што пагражае за курэнне ў пад’ездзе.

Каментарый дае ўчастковы інспектар РАУС Юрый Сільвестраў:

Забарона на курэнне ў грамадскіх месцах замацавана ў Дэкрэце Прэзідэнта № 28 «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароце і ўжыванні тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў». Згодна з ім нельга курыць у ліфтах і дапаможных памяшканнях шматкватэрных жылых дамоў. Таксама ў спісе забароненых месцаў – дзіцячыя пляцоўкі, тэрыторыі ўстаноў адукацыі, рабочыя месцы, усе віды транспарту, прыпыначныя пункты і іншыя грамадскія месцы. Так што довады вашага суседа памылковыя.

Калі ўзнік канфлікт з суседам наконт курэння, раім звярнуцца ў міліцыю, дзе дапамогуць вырашыць праблему.

За курэнне тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для ўжывання тытуню ў месцах, дзе яны забаронены законам, пагражае штраф да 4 БВ.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *