Новая победа Виктории Левшовой

Культура Молодёжь Новости

Наш голас у Мінску: ад хвалявання да перамогі

Вікторыя Ляўшова з Обалі стала лаўрэатам I ступені ў Міжнародным тэлепраекце «Кубак дружбы», які прайшоў у Мінску.

Віка зачаравала журы песняй «Плач маці». Яе выкананне на сцэне было шчырым, эмацыянальна дакладным і вельмі спелым па змесце. За кулісамі ж – хваляванне, глыбокія ўдыхі і ціхія малітвы.

«Я вельмі ўдзячна бацькам, менавіта яны былі побач, падтрымлівалі за кулісамі і верылі ў мяне, – прызналася Віка. – Гэта і дапамагло справіцца з хваляваннем і выйсці на сцэну з адкрытым сэрцам. Першыя эмоцыі пасля выступлення – слёзы стомленасці і радасці. Прыемна адразу за кулісамі пачуць словы адабрэння і падзякі ад арганізатараў праекта. Гэта вельмі матывуе развівацца далей».

Дзякуй нашай таленавітай Вікторыі Ляўшовай за смеласць, старанне і шчырыя эмоцыі, за тое, што праслаўляе Шумілінскі раён. Ганарымся і жадаем далейшых перамог!

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *