У Обалі шыюць пасцельную бялізну
У Обалі працуе новая вытворчасць – летам мінулага года сюды прыйшло ТАА «ВВП Інвест» па шыцці пасцельнай бялізны.
Пасля таго, як у Обалі спыніла сваю дзейнасць швейная вытворчасць ТАА «Гарадоцкая мануфактура», такі ж бізнес тут арганізавала кіраўнік кансалцінгавай кампаніі «Інтэлектуальныя тэхналогіі бізнесу» з Віцебска Алена Прохарава. «Калектыў застаўся практычна той жа, дадаткова ўладкавалася на работу адна швачка, ёсць месца яшчэ для дзвюх, – расказала майстар Ганна Аўчыннікава. – Усяго ў нас працуюць 11 швачак, тры ўпакоўшчыкі, два раскройшчыкі, грузчык. Шыем прасціны розных памераў – паўтарачныя, двухспальныя і еўрапамераў, а таксама на рызінцы – з баранавіцкай бязі. Работай загружаны, прастояў няма, заробкам задаволены». Калі браць у сярэднім, то кожная швачка шые да паўсотні прасцін за рабочы дзень. Работай забяспечва юць раскройшчыкі Юлія Рудак і Надзея Садоўская – кожная раскройвае па 600700 прасцін за дзень.
А. М. Прохарава расказала, што пасцельная бялізна рэалізуецца па розных гандлёвых кропках не толькі ў Беларусі, але і ў Расійскай Федэрацыі. На перспектыву плануюць змяніць лакацыю і ўзяць у арэнду на Обальшчыне больш прасторнае памяшканне для вытворчасці. У такім разе будзе магчымасць уладкаваць дадаткова на работу больш за дзесяць швачак.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

