Кто победил в районном этапе конкурса «Песни юности наших отцов»

Культура Молодёжь Новости

Песні, якія яднаюць пакаленні

Выдатнай магчымасцю праявіць свае таленты на сцэне з’яўляецца конкурс маладых выканаўцаў «Песні юнацтва нашых бацькоў».

6 лютага ён прайшоў у раённым цэнтры культуры.Каб скарыць гледачоў і журы, у кожнага з удзельнікаў у распараджэнні былі два музычныя нумары. У першым блоку гучалі песні, прысвечаныя Году беларускай жанчыны, у другім – папулярныя мелодыі 70-80 гадоў мінулага стагоддзя.

Сваё майстэрства і творчасць прадэманстравалі 11 выканаўцаў. Маладыя ўдзельнікі – прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый раёна – паказалі прыклад, якім бывае сапраўднае свята музыкі.

Вызначыць лепшых было няпроста. Журы па заслугах ацаніла выступленні канкурсантаў. Удзельнікі падзялілі паміж сабой не толькі прызавыя месцы, але і мноства разнастайных намінацый.

Віялета Бумажэнка (Обальскі ГДК) прызнана лепшай у намінацыі «Адкрыццё конкурсу». Карына Вясна і Вера Арлова (Башнеўскі СК) адзначаны дыпломам у намінацыі «Творчы дэбют», а Таццяна Пясецкая (Амбросавіцкі СК) – «За артыстызм». «За стварэнне лепшага сцэнічнага вобраза» дыплом атрымала Соф’я Кучко (Шумілінскі РЦК), «За лепшае выкананне песні, прысвечанай жанчыне» – Кацярына Радкевіч (д/с № 2), а «За лепшае выкананне песні савецкай эстрады» – Сабіна Салахава (Лаўжанскі СЦКіД).

Дыпломы трэцяй ступені атрымалі адразу дзве ўдзельніцы – Анастасія Арлоўская (СШ № 1) і Аліна Вяеўнік (Обальскі філіял Шумілінскай ДШМ). Дыпламантам ІІ ступені стаў Андрэй Чарноў (Шумілінская ДШМ). Перамогу святкаваў Андрэй Трафімаў (Шумілінскі РЦК). Ён прадставіць раён на абласным этапе конкурсу.

– Конкурс «Песні юнацтва нашых бацькоў» жыве ўжо шмат гадоў, бо жывы цудоўныя песні. Цешыць, што маладое пакаленне праяўляе цікавасць да кампазіцый, якія мы слухалі і любілі ў маладосці, – падзялілася ўражаннямі Алена Сініцкая, выкладчык Шумілінскай ДШМ, член журы.

Дзякуем усім удзельнікам і гледачам за падтрымку і цёплую атмасферу.

Ганарымся талентамі і жадаем далейшых творчых перамог!

Вольга КОЦІКАВА,  няштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *