Успешно прошла районная конференция исследовательских работ учеников школ «Родной край в зеркале науки»

Новости Образование

«Родны край у люстэрку навукі»

23 лютага прайшла XXІІ раённая канферэнцыя даследчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Родны край у люстэрку навукі».

На суд журы было прадстаўлена 66 даследчых работ юных навукоўцаў. Упершыню ў канферэнцыі ўдзельнічалі вучні сярэдняй адукацыйнай школы № 6 горада Вялікія Лукі (у секцыі «Гісторыя. Краязнаўства»). У рабоце бралі ўдзел прадстаўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Яны актыўна працавалі ў секцыях, рабілі слушныя падказкі і заўвагі, давалі кансультацыі юным навукоўцам.

– Радуе, што з кожным годам у нас становіцца больш юных даследчыкаў, – адзначыла на ўрачыстым адкрыцці начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. – Упэўнена, што і сёння будуць пераможцы і прызёры абласных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый.

Дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў уручыў Грамату інстытута настаўніку Амбросавіцкай БШ Алене Пушновай, аддзелу па адукацыі райвыканкама – «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак».

Пасля цырымоніі ўрачыстага адкрыцця юныя даследчыкі адправіліся працаваць у секцыях. Тэмы даследчых работ былі самыя розныя: і генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і мясцовыя гаворкі, і моўныя аспекты, і якасць мяса птушкі ў мясцовых магазінах, і ўздзеянне гумкі на арганізм чалавека.

«Усяго было прысуджана 40 дыпломаў, – расказала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Надзея Каротчанка. – З іх 10 дыпломаў І ступені, 13 – ІІ ступені, 17 – ІІІ ступені». Найбольшая колькасць дыпломаў у вучняў СШ № 1 г. п. Шуміліна (13), 8 дыпломаў – у вучняў СШ № 2 г. п. Шуміліна, 7 – у вучняў Обальскай СШ, па 3 – у вучняў Мікіціхінскай СШ і Кардонскай СШ, па 2 – у вучняў Слабадской БШ і Амбросавіцкай БШ, па аднаму – у вучняў Башнеўскай БШ і Мішневіцкай БШ.

Дыпломы І ступені атрымалі вучні СШ № 1: Сяргей Шабайлаў, 3 клас (настаўнік Наталля Гарохава); Станіслаў Ціханаў, 11 клас (Алена Красіцкая і Вольга Церашчук); Іван Ільянец, 9 клас (Кацярына Іваненка); Дар’я Абраменка, Уладзіслаў Донаў і Маргарыта Рабушава, 11 клас (Сяргей Сахончык); вучні СШ № 2: Дар’я Філіповіч, 10 клас (Альбіна Шырокая); Вольга Гапеева, 11 клас (Ала Навуменка); Ганна Рабцава і Лізавета Гарохава, 9 клас (Таццяна Танасіенка); вучні Кардонскай СШ: Юлія Ермаловіч і Соф’я Пушкарова, 11 клас (Алена Барысевіч); вучні Слабадской БШ: Ульяна Казелька і Сямён Вераб’ёў, 4 клас (Святлана Калеснікава); Ксенія Герцык, 5 клас (Вольга Лаўрыновіч).

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *