Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» стартуе 9 сакавіка ў Мінску
Рэспубліканская акцыя стала штогадовай яркай падзеяй у календары ўрачыстых мерапрыемстваў і прысвечана дзяржаўнаму святу – Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца 15 сакавіка.
Удзельнікамі ўрачыстай цырымоніі стануць 25 юнакоў і дзяўчат з усіх ргіёнаў краіны і Мінска, якім споўнілася 14 гадоў. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ім уручаць старшыня Канстытуцыйнага суда Сяргей Сівец і першы сакратар ЦК БРСМ Уладзімір Паўлоўскі. Падлеткі таксама атрымаюць сімвалічныя падарункі – брэндаваны набор з Канстытуцыяй, дзяржаўным сцягам і спілс-картай Беларусі, выкананай у выглядзе магнітных элементаў, якія адпавядаюць адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам краіны.
Патрыятычная ініцыятыва БРСМ праводзіцца з 2004 года і за гэты час стала адной са значных традыцый для беларускай моладзі. Урачыстае ўручэнне пашпартоў падкрэслівае пераход падлеткаў у дарослае жыццё і іх ўсведамленне адказнасці перад дзяржавай і яго законамі.
У 2026 годзе акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны з 9 па 15 сакавіка.

