Торжества в связи с Днём милиции прошли в Шумилино

Закон Общество

На перадавой правапарадку

У раённым цэнтры культуры прайшлі ўрачыстасці ў гонар тых, хто штодзённа стаіць на перадавой правапарадку.

У відэароліку супрацоўнікі міліцыі расказалі пра сваю работу, вопытных настаўнікаў, якія вучылі вытрымцы, упэўненасці і прынцыповасці. Калег і іх сем’і, ветэранаў службы з Днём міліцыі павіншаваў начальнік РАУС Леанід Навіцкі. За шматгадовую добрасумленную службу ўручыў нагрудны знак Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь старшаму інспектару групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Дар’і Кудлаёвай, нагрудны знак адзнакі УУС Віцебскага аблвыканкама – оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Аляксандру Піскуну. Многія супрацоўнікі былі ўзнагароджаны граматамі РАУС.

Кранальным момантам стала ўшанаванне бацькоў міліцыянераў, ім выказалі словы глыбокай удзячнасці за выхаванне, душэўную сілу і мудрасць, якія яны перадалі дзецям. Падзячны ліст начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама ўручаны Наталлі і Максіму Журавым – бацькам участковага інспектара міліцыі Аляксандра Журава, Мікалаю Шамшуру – бацьку начальніка штаба РАУС Алены Селязнёвай, медаль «Жонцы супрацоўніка міліцыі» – Наталлі Бурлаковай, чый муж Віктар Бурлакоў працуе старшым дзяржаўтаінспектарам ДАІ.

«Супрацоўнікі міліцыі на службе дні і ночы. Яны гатовы ахвяраваць часам, адпачынкам дзеля спакою і парадку людзей, – адзначыў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч. – Мы спакойныя за сваіх дзяцей, бацькоў, за парадак на дарогах – і ў гэтым заслуга міліцыянераў. У Год беларускай жанчыны асаблівая ўдзячнасць прыгожай палове чалавецтва, якая звязала сваю службу з аховай правапарадку».

Мікалай Аляксеевіч уручыў прывітальны адрас Леаніду Навіцкаму, Падзякі старшыні райвыканкама – начальніку штаба РАУС Алене Селязнёвай, начальніку крымінальна-выканаўчай інспекцыі Аляксандру Дземянёву, старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі Віктару Галузу.

Словы шчырай удзячнасці за цеснае супрацоўніцтва адрасаваў работнікам міліцыі пракурор раёна Антон Гарохаў. Ён уручыў падзяку Леаніду Навіцкаму за добрасумленную службу.

Цёплыя віншаванні гучалі ў адрас ветэранаў. Старшыня ветэранскай арганізацыі Юрый Арлоў уручыў граматы за патрыятычнае выхаванне моладзі. Прывіталі маладых супрацоўнікаў.

На свяце прысутнічалі і памочнікі міліцыянераў. За садзейнічанне ў выяўленні злачынстваў былі ўручаны падзякі начальніка РАУС Мілане Рашэцкай і Яне Зайцавай, вучню СШ № 2 Івану Прыгуну – за актыўны ўдзел у рабоце ваенна-патрыятычнага клуба «Юны гвардзеец».

Урачыстасці ўпрыгожылі яркія нумары мастацкай самадзейнасці работнікаў раённага цэнтра культуры, выхаванцаў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў. На сцэну выйшлі і маладыя супрацоўнікі РАУС.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *