Первенство в парном бадминтоне прошло в Шумилино

Новости Спорт, туризм

Парны бадмінтон – упершыню ў Шуміліне

Рыта Беззубенка і Кацярына Багданава

Упершыню ў Шуміліне прайшло першынство па парным бадмінтоне сярод жанчын «Спякотныя гульні», прысвечанае Году беларускай жанчыны.

Першынство поўнасцю апраўдала сваю назву: на пляцоўцы была сапраўды спякотная атмасфера. Усётакі выйграць першае ў Шуміліне такое першынство – вельмі ганарова, тым больш у Год беларускай жанчыны.

Кацярына Багданава і Рыта Беззубенка (Раён газазабеспячэння) сталі пераможцамі першынства. Другое месца заваявалі Юлія Савасцьянава і Алеся Шавяка (райвыканкам), трэцяе – Яўгенія Гукава і Ганна Іўлева (ОКЗ).

Арганізатарам спаборніцтваў выступіў фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *