Мехотряд Витебского облагросервиса помогает хозяйствам Шумилинщины вывозить органику на поля

Сельское хозяйство

Рэйсы ўрадлівасці

Пільная работа для сельгасарганізацый у сакавіку – вывезці арганіку на палеткі пад будучы ўраджай. На дапамогу нашаму раёну прыехаў мехатрад ААТ «Віцебскі аблаграсэрвіс».

На мінулым тыдні шэфы з Віцебска на трактарах працавалі ў СУП «Лаўжанскае» – вывезлі ад жывёлагадоўчага комплексу 5900 тон арганікі, расказаў дырэктар гаспадаркі Яўген Дзятлоўскі. Зрабілі двайную карысць гаспадарцы: ачысцілі тэрыторыю комплексу і палеткі ўгноілі.

На гэтым тыдні мехатрад працуе на тэрыторыі ААТ «Прыазёрны мір». Падчас нашага прыезду вывозілі арганіку ад фермы Амбросавічы. Да «Амкадора», якім кіраваў механізатар Максім Мерашчэнка, адзін за адным пад’язджалі трактары МТЗ-3522.

«Максіму адпачываць некалі: ён адзін загружае прычэпы нашых чатырох трактароў, – падзяліўся механізатар Юрый Ганчароў. – За дзень кожны з нас робіць па 10-12 рэйсаў урадлівасці на палеткі за аг. Амбросавічы. У кожным прычэпе – па 20-25 тон арганікі. Усяго за дзень вывозім каля тысячы тон гною. Скідваем яго ў кучкі, перад пасяўной развязуць па палетках».

Пасля ААТ «Прыазёрны мір», мехатрад УП «Віцебскаблаграсэрвіс» накіруецца аказваць дапамогу па вывазу арганікі на фермы ААТ «АграБаравінка».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *