Зялёны фронт: выехалі касілкі
Да корманарыхтоўчай кампаніі сельгаспрадпрыемствы падрыхтаваліся, расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу Раман Прасветаў.
На палетках раёна будуць працаваць 17 кормаўборачных камбайнаў, 22 касілкі, 33 граблёў, 9 прэс-падборшчыкаў і адзін камбінаваны прэс-падборшчык.
Работа наперадзе чакаецца сур’ёзная – першым укосам трэба скасіць 7500 гектараў палеткаў. Стаіць задача нарыхтаваць 45800 тон сіласу, 41920 тон сенажу, 1800 тон сена. На палетках і ў майстэрнях сельгаспрадпрыемстваў будуць працаваць як мясцовыя механізатары, так і шэфы з іншых прадпрыемстваў і арганізацый раёна (13 чалавек).
У сярэдзіне мінулага тыдня сельгаспрадпрыемствы раёна пачалі падкос пашаў. А ў выхадныя на палеткі СУП «Лаўжанскае», КУСГП «Ульскі» выехалі касілкі.
«Лаўжанскі» косіць траву для жывёлагадоўчага комплексу, а на палетках «Ульскага» трава будзе вяліцца на працягу двух дзён, а затым пачнецца яе закладка ў траншэі. На кожнай сянажнай траншэі на трамбоўцы кожны дзень будуць задзейнічаны па два трактары – важна забяспечыць максімальную шчыльнасць і захаванасць масы.
На гэтым і наступным тыднях да касавіцы прыступяць астатнія сельгаспрадпрыемствы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.

