У цэнтры ўвагі ідэолагаў

Ідэолагі раёна 11 сакавіка падвялі вынікі работы за мінулы год і вызначылі асноўныя напрамкі работы на 2026 год. Семінар-нарада праходзіла ў Шумілінскай ПМК-70.
Адказная за арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве Ірына Пушнова падрабязна расказала пра работу, якая вядзецца ў працоўным калектыве будаўнічай арганізацыі – аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў раёна. Удзельнікі нарады маглі пазнаёміцца з дакументацыяй, якую вядзе ідэолагу арганізацыі, матэрыяламі, што размешчаны на адпаведным стэндзе.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Шаўнёва падвяла вынікі работы ідэолагаў у 2025 годзе, вызначыла асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці на бягучы год. Па яе словах, у раёне 61 спецыяліст адказвае за ідэалагічную работу. Дакладчык падрабязна прааналізавала дзейнасць ідэолагаў па ўсіх напрамках работы, асаблівую ўвагу звярнула на правядзенне Адзіных дзён інфармавання і работу з моладдзю. Вольга Іванаўна заклікала больш актыўна ствараць у арганізацыях студатрады ў летні час, каб заняць вучнёўскую мо ладзь карыснай дзейнасцю. Падрабязна быў разгледжаны каляндар важнейшых мерапрыемстваў, у тым ліку і прысвечаных Году беларускай жанчыны.
Асноўным тэндэнцыям, праблемам і перспектывам работы раённай газеты ў лічбавай прасторы было прысвечана выступленне намесніка галоўнага рэдактара Сяргея Ермалаева.
Супрацоўнік РАУС Максім Васільеў расказаў аб прафілактыцы кіберзлачынстваў, нагадаў асноўныя правілы бяспекі ў інтэрнэт-прасторы, якія дапамогуць не стаць ахвярамі кіберзлачынцаў і тэлефонных махляроў.
Напрыканцы семінара Вольга Шаўнёва ўручыла граматы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама лепшым ідэолагам
і падзякі – кіраўнікам арганізацый, якія цесна супрацоўнічаюць з аддзелам.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
