Акция «Мы — граждане Республики Беларусь» прошла в Шумилинском районе

Главное Общество

Пуцёўка  ў  дарослае  жыццё

Галоўнай падзеяй святкавання Дня Канстытуцыі на Шуміліншчыне стала акцыя «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь», якая прайшла ў аграгарадку Мікіціха. У мерапрыемстве бралі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Будневіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук, пракурор Шумілінскага раёна Антон Гарохаў.

Помнім подзвіг продкаў

У Мікіціхінскай сярэдняй школе сабраліся прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў. Госці пазнаёміліся з экспазіцыяй школьнага музея і ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі Герою Савецкага Саюза Мікалаю Ласкунову, чыё імя носіць школа.

Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі пры вызваленні станцыі Лоўша і навакольных вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклалі гірлянду і кветкі да абеліска на воінскім пахаванні.

Пашпарты – самым годным

Асноўнай пляцоўкай акцыі «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь» стаў Лаўжанскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу, дзе адбылося ўручэнне пашпартоў юным шумілінцам, якім споўнілася 14 год. У святочнай абстаноўцы пашпарты атрымалі вучні школ раёна, якія вызначыліся поспехамі ў вучобе, спартыўнай, творчай і грамадскай дзейнасці.

Старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч павіншаваў прысутных з важным дзяржаўным святам:
“Сёння мы ўручаем пашпарты новым грамадзянам, якія, я ўпэўнены, будуць годна несці званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Разам з галоўным асабістым дакументам яны атрымаюць і новыя правы, але хачу нагадаць, што адначасова з’явяцца і абавязкі. Гэтыя правы і абавязкі пра пісаны ў Асноўным Законе – нашай Канстытуцыі, якую трэба ведаць, шанаваць і выконваць”.

Кіраўнік раёна ўручыў пашпарты і падарункі вучням СШ № 1 г. п. Шуміліна Дзмітрыю Ярыгу і Міхаілу Карнілаву.

– Сёння ваша свята. Вы становіцеся паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, – звярнуўся да юнакоў і дзяўчат старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук. – Атрымаўшы пашпарты, вы становіцеся больш дарослымі. Помніце гісторыю, сваіх продкаў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць, дзякуючы ім мы жывём у квітнеючай краіне. Няхай Асноўны Закон будзе гарантам годнага жыцця, а ваша стваральная праца пойдзе на карысць нашай Радзімы.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна ўручыў галоўны дакумент грамадзяніна Сцяпану Баркову з СШ № 1 і Яне Смык з СШ № 2.

Пракурор раёна Антон Гарохаў уручыў пашпарты Паліне Чэклінай з Мікіціхінскай СШ і вучаніцы Обальскай СШ Ксеніі Кірычэнка.
– Рэспубліка Беларусь прайшла складаны і вялікі шлях, каб стаць суверэннай, незалежнай, моцнай і квітнеючай дзяржавай. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта фундаментальны закон, аснова той дзяржаўнасці, да якой мы прыйшлі, якую мы хочам развіваць і ўмацоўваць, каб наша краіна жыла доўгія вякі, – сказаў пракурор.

У “Белай Русі” – папаўненне

Падчас мерапрыемства старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ірына Шалахава ўручыла членскія білеты новым актывістам арганізацыі – прадстаўнікам сферы адукацыі, аховы здароўя і райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

“Прыемна адзначыць, што наша арганізацыя актыўна пашыраецца, і нашы актывісты ёсць практычна ва ўсіх сферах раёна, – адзначыла кіраўнік раённай арганізацыі “Белай Русі”. – Цяпер мы плануем стварыць пярвічкі ў сферы аховы здароўя і раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Гэта дазволіць нам рабіць яшчэ больш добрых спраў для нашага раёна”.

Ірына Іванаўна таксама падзякавала вучню Мікіціхінскай СШ Даніілу Сакалову за актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў, прысвечаным Дню Канстытуцыі, які праводзіла раённая арганізацыя, і ўручыла пераможцу конкурсу падарунак.

“Ведаю Беларусь”

Раённая арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі традыцыйна да гэтага дзяржаўнага свята ладзіць спаборніцтвы па зборцы спілс-карт Беларусі сярод маладых людзей. Вось і ў Мікіцісе ў фае Цэнтра культуры разгарнуліся спаборніцтвы паміж камандамі ўстаноў адукацыі.

У камандным заліку пераможцай стала каманда СШ № 1, а ў індывідуальным перамог прадстаўнік гэтай жа каманды Арцём Кучмароў. Першы сакратар РК БРСМ Вікторыя Ратнікава ўручыла пераможцам прызы.

Мы – беларусы!

Работнікі культуры падрыхтавалі некалькі музычных нумароў, і гледачы ахвотна падпявалі артыстам. Юныя жыхары аграгарадка ахвотна ўключыліся ў віктарыну па Канстытуцыі Беларусі, якую правялі вядучыя праграмы, правільна адказвалі на ўсе пытанні аб правах і абавязках грамадзяніна. А фінальную песню “Маладая Беларусь” падхапілі ўсе ўдзельнікі акцыі.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *