Праздник профессии. 20 лет Елена Дементей помогает людям быть красивыми

2026 - Год белорусской женщины Общество

«Вельмі важна злавіць настрой кліента»

Алена ДЗЕМЯНЦЕЙ ужо амаль 20 гадоў дапамагае людзям быць дагледжанымі і прыгожымі. А месцам прыгажосці для кліентаў Алены ўвесь гэты час з’яўляецца КУП БАН Шумілінскага раёна.

Для цырульніка-ўніверсала прафесія спалучае ў сабе мастацтва і дакладны разлік, а таксама дорыць выдатную магчымасць ствараць прыгожыя вобразы. «Самае галоўнае для мяне – бачыць у вачах кліентаў шчырую радасць ад выніку маёй працы. Прафесія цырульніка – не такая лёгкая, як здаецца на першы погляд. У нашай справе, у сферы абслугоўвання, вельмі важна злавіць настрой чалавека, знайсці агульную мову і правільна зразумець запыт», – падзялілася Алена Дземянцей.

Так, у майстра з вялікім стажам работы ёсць пастаянныя кліенты, якія ўжо шмат гадоў давяраюць сваё прычоску толькі ёй. Нягледзячы на вялікую разнастайнасць прадстаўнікоў дадзенай індустрыі ў Шуміліне, з кожным годам у Алены наведвальнікаў становіцца ўсё больш. Менавіта адказнасць і клопат пра сваіх кліентаў не дазваляюць Алене Дземянцей пайсці на заслужаны адпачынак. «Ніколі не трэба спяшацца – мой дэвіз па жыцці, таму, пакуль здароўе дазваляе, я буду дарыць людзям прыгажосць», – пазітыўна настроена цырульнік.

А ў цэлым паняцце прыгажосці для нашай гераіні – гэта люстэрка ўнутранага свету, стан душы і здольнасць бачыць прыгожае ва ўсім, што акружае.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *