Заслуженная награда Елены Трощенко

2026 - Год белорусской женщины Новости Общество

Высокая  адзнака  за  работу

Алена ТРОШЧАНКА – Ганаровы работнік  жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Алена Трошчанка больш за 25 гадоў у юрыдычнай справе. Яе прафесійны шлях пачынаўся з вучобы ў тэхнікуме, Полацкім дзяржаўным ўніверсітэце і першага працоўнага месца на хлебазаводзе. Але сапраўдны прафесійны дом яна знайшла ва УП ЖКГ Шумілінскага раёна, дзе працуе ўжо больш за два дзесяцігоддзі.

У зоне адказнасці начальніка прававой кадравай службы УП ЖКГ А. В. Трошчанка – дагаворы, дакументы, спагнанне даўгоў, калектыўныя пагадненні, кансультацыі работнікаў. Але за сухімі словамі «абавязкі» стаіць галоўнае – уменне і жаданне разабрацца ў любой сітуацыі і дайсці да ісціны. Кіраўніцтва і калегі кажуць: калі за справу бярэцца Алена Трошчанка, яна не спыніцца, пакуль не знойдзе правільнае рашэнне. Гэта яе стыль жыцця.

Яна пастаянна вучыцца і ўдасканальваецца, сочыць за зменамі ў законах, удзельнічае і перамагае ў конкурсах, пацвярджае свой прафесійны ўзровень. Сёлета яе напаткала новае прызнанне: у сераду, 18 сакавіка, у Мінску Алене Трошчанка ўручылі значок «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі». Гэтая высокая ўзнагарода стала прыгожай адзнакай яе шматгадовай працы, настойлівасці і адданасці справе.

Алена КАРПУШЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *