ГАИ напоминает велосипедистам и водителям средств персональной мобильности о правилах дорожного движения

Безопасность Общество

Перасякаць праезную частку – пешшу

Пацяплела – і на дарогі раёна высыпалі веласіпедысты, матацыклісты, карыстальнікі сродкаў персанальнай мабільнасці. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычныя рэйды, нагадваюць правілы дарожнага руху і заклікаюць усіх удзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.

«Нагадваем, што перасякаць праезную частку дарогі веласіпедысты і ўладальнікі сродкаў персанальнай мабільнасці павінны пешшу, а веласіпед ці самакат каціць побач, – адзначыў начальнік ДАІ РАУС Мікалай Гаралевіч. – У адваротным выпадку парушальніку правілаў пагражае штраф ад 1да 3 БВ. Сёлета за падобнае парушэнне ўжо прыцягнуты да адказнасці двое жыхароў раёна».

Веласіпедыстам. Пры адсутнасці веладарожак веласіпедысты павінны рухацца па тратуарах, пешаходных дарожках або абочынах. І толькі калі іх няма – па праезнай частцы (але не далей аднаго метра ад правага краю). У цёмны час сутак на веласіпедзе абавязковыя ліхтары: спераду – белы, ззаду – чырвоны. Забараняецца ездзіць у нецвярозым стане, адпускаць руль, вазіць пасажыраў (акрамя дзяцей да 7 гадоў на дадатковым сядзенні). Па тратуарах варта ездзіць так, каб не перашкаджаць пешаходам. За парушэнне правілаў дарожнага руху веласіпеды стам пагражае штраф ад 1 да 3 БВ.

Вадзіцелям СПМ. У горадзе на электрасамакатах, гіраскутарах, монакалёсах па тратуары, пешаходных дарожках і ў жылых зонах можна ехаць не хутчэй як 10 кіламетраў у гадзіну (акрамя руху па веладарожках і краі праезнай часткі), за горадам дапускаецца разгон да 25 км у гадзіну. Не варта забываць пра вагу: калі самакат важыць больш за 35 кг, выязджаць на тратуар на ім нельга, рухацца трэба па краі праезнай часткі ці веладарожках. У цёмны час сутак на СПМ трэба абавязкова ўключаць фару (ліхтар) белага колеру, а таму, хто едзе на электрасамакатах ці монакалёсах, абазначыць сябе флікерам. Забараняецца кіра ваць СПМ у стане алкагольнага ап’янення, перавозіць пасажыраў (калі гэта не прадугледжана канструкцыяй).

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *