Женские грани. Депутат сельского Совета

2026 - Год белорусской женщины Общество

«Хто стукаецца, таму адчыняць»

Якім павінен быць прадстаўнік дэпутацкага корпусу? Такім, як Алена РАБЧАЕВА з Ляжней, лічаць у Дабейскім сельвыканкаме – энергічным, ініцыятыўным, добра ведаць вясковыя праблемы.

Алена Рабчаева нарадзілася і вырасла ў Ляжнях, вывучылася на настаўніцу і вярнулася праца ваць на малую радзіму. Тут і замуж выйшла, жыве ў роднай вёсцы разам з мужам і дачкой. Спачатку працавала ў Ляжнёўскай школе, цяпер у Амбросавіцкай – вучыць другакласнікаў. Кажа, што менавіта педагагічная дзейнасць і камунікабельнасць дапамагаюць у грамадскай рабоце.

Другое скліканне Алена Іванаўна з’яўляецца дэпутатам па Ляжнёўскай выбарчай акрузе № 4 Дабейскага сельскага Савета дэпутатаў. Адказвае не толькі за Ляжні, але і за маленькія вёскі Кулакова, Беразніца, Ільінцы, Магілёўка, Данілава, Забор’е, Будзішча, Прыдумкі. 109 выбаршчыкаў аддалі свой голас за Алену Рабчаеву, якую ведаюць з дзяцінства і перакананы, што яе ўважлівае стаўленне да людзей, уменне выслухаць і падказаць – рысы, якімі павінен валодаць народны абраннік.

Алена Рабчаева сустракаецца з вяскоўцамі практычна кожны дзень, хто не дойдзе да яе – той тэлефануе. Прымае не толькі скаргі, але і прапановы, падзякі і парады.

«Алена Іванаўна заўсёды сярод людзей, – кажа старшыня Дабейскага сельвыканкама Аляксей Іспянькоў. – Бачыць праблемы ў населеных пунктах сама, адразу тэлефануе, і мы спраўляемся разам. Не без ініцыятывы дэпутата быў пакладзены асфальт ад цэнтральнай дарогі да Ляжней, а таксама па вуліцы Лясной. Сёлета вырашалі праблемы з асвятленнем вуліц Школьная, Зарэчная і Лясная ў Ляжнях. Былі звароты па якасці вады ў калонках – мясцовае сельгаспрадпрыемства нарэшце перадае сеці Полацкаму водаканалу, спадзяемся, сітуацыя будзе выпраўлена».

Алена Рабчаева заўсёды ў першых радах выходзіць на суботнікі, за ёй падцягваюцца дарослыя і дзеці. На кантролі ў дэпутата і сельвыканкама ёсць і нявырашаныя пакуль праблемы: рамонт дарог па вуліцах Палявая і Школьная. Не аднойчы звярталіся па гэтых пытаннях у адпаведныя інстанцыі. «Хто стукаецца, таму адчыняць», упэўнена Алена Рабчаева. Яна верыць, што ўсе праблемныя пытанні з цягам часу будуць зняты, а, значыць, жыццё вяскоўцаў стане лепшым.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *