Тимуровцы XXI века живут в Шумилино

Образование

Шумілінцы – у ліку першых
У рэспубліцы праходзіць завочная літаратурна-творчая гульня “Тимуровцы.by”. Арганізатарам гульні выступіў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г. Мінска. У гульні прымаюць удзел і цімураўцы СШ № 1. І шумілінская каманда “Гудвін”, якая налічвае 12 вучняў 8 В” класа, у першым і другім этапах заняла трэція месцы, у трэцім этапе – другое. Малайцы!
“Дзеці з энтузіязмам удзельнічаюць у гульні, якая праводзіцца па кнізе А. Гайдара “Цімур і яго каманда”, – кажа педагог-арганізатар СШ №1 г.п. Шуміліна  С. У. Емяльянава. – Мы нядрэнна справіліся з інтэлектуальнымі заданнямі, адказы на якія паслалі праз інтэрнэт. Вядзём так званы “Сшытак Цімура”. Робім і практычныя заданні: малюем, шыем мяккія цацкі, робім відэаролікі. Дадае гонару і энтузіязму тое, што сярод 515 цімураўскіх атрадаў, якія прымаюць удзел у рэспубліканскай гульні “Тимуровцы.by”, мы выйшлі на прызавыя месцы. Канчатковы вынік гульні будзе падведзены ў канцы сакавіка”.
Не будзем загадваць, але, па ўсяму бачна, што шумілінская каманда прыме ўдзел у рэспубліканскім цімураўскім конкурсе, які пройдзе ў Мінску.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *