В Шумилинской СШ №1 прошёл районный фестиваль межкультурных коммуникаций

Образование

Фестываль міжкультурных камунікацый
Вось ужо другі год запар Шумілінская СШ № 1 гасцінна адчыняе дзверы “Фестывалю міжкультурных камунікацый” па англійскай і нямецкай мовах. У гэтым годзе паспрабаваць свае сілы вырашылі 90 вучняў з усіх базавых і сярэдніх школ раёна і дзвюх пачатковых школ. Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях, ацэньвала яго строгае і кампетэнтнае журы.
Так, у конкурсе газет “Тайны прыроды” другое месца  (першае не вызначалася) заняла работа школьнікаў з Суравенскай СШ, а трэцяе – з Мішневіцкай СШ.
У намінацыі “Я – аратар” Антон Міраненка з Башнёўскай СШ і Седа Марцірасян з Мішневіцкай СШ на нямецкай мове гаварылі пра карысць чытання і занялі адпаведна другое і трэція месцы.
У конкурсе песень было заяўлена 16 кампазіцый. Лепшымі былі прызнаны Марыя Жукава з СШ №1 і Вольга Раманенка з раённай гімназіі, другое месца – у Кацярыны Гарохавай з СШ №2, Таццяны Васкоўскай і Дзіяны Мусаевай з Обальскай СШ, Вадзіма Цітова з Мішневіцкай СШ, трэцяе месца раздзялілі Вераніка Чарткова, вакальная група малодшых школьнікаў з Шумілінскай СШ №1, Ксенія Медзікава і Марыя Логінава з Сіроцінскай школы.
У конкурсе міні-тэатраў дзевяць школ змагаліся за перамогу. Усе міні-спектаклі, разыграныя на англійскай і нямецкай мовах, былі арыгінальнымі. Але лепшай стала пастаноўка “Ліса, Заяц і Певень” Слабадской СШ. Дарэчы, у гэтай жа намінацыі рабяты са Слабады і летась занялі першае месца ў раённым фестывалі,  трэцяе –  у абласным.
У конкурсе міні-тэатраў другое месца занялі вучні Мішкаўскай СШ,  трэцяе месца раздзялілі вучні Лаўжанскай  і Язвінскай школ.
Пераможцы  фестывалю будуць абараняць гонар раёна ў абласным фестывалі. І так хочацца, каб яны перамаглі!
К. ГАРОХАВА, вучаніца 6 кл. СШ № 2.
Надрукавана ў №32 ад 23.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *