Юные спасатели мерялись силами в Шумилино. Победила команда Обольской СШ

Образование

Абальчане перамаглі ў пяты раз
Злёт юных выратавальнікаў стаў ужо добрай традыцыяй. Да яго дзеці рыхтуюцца загадзя, займаюцца ў гуртках юных выратавальнікаў, каб потым паказаць, на што здольныя. “Так, перамагчы хацелі ўсе, – кажа І. М. Маскалькоў, начальнік каравула,  ён жа член журы конкурсу. –  Але не ва ўсіх хапіла вынослівасці і ўмення. А за кожны промах журы ставіла штрафныя балы”.
У гэтым годзе дзеці нядрэнна былі падрыхтаваны да стомятровай паласы перашкод. Першае месца прысуджана Уладзіславу Варкулевічу з СШ № 2, другое – Уладзіславу Арлову з Мікіціхі, трэцяе – Эдуарду Семчанку з Мішневіч. Пры падыманні па штурмавой лесвіцы лепшым быў Ста-ніслаў Барашкоў з СШ № 2, другое месца ў Аляксандра Радзеўскага з Обалі, трэцяе – у Эдуарда Котава з Мікіціхі.
У конкурсе строю і песні перамагла каманда раённай гімназіі, на другім месцы – каманда з Мікіціхі,  на трэцім  –  Обальскай СШ і СШ № 1.
Арыгінальна, з фантазіяй рабяты падышлі да конкурсу агітбрыгад. Тут лепшай аказалася каманда Обальскай школы. На другім месцы – хлопцы і дзяўчаты з Мішневіч, а трэцяе па-дзялілі каманды СШ № 2, Амбросавіцкай і Кардонскай школ.
Што датычыцца конкурсу па медыцынскай падрыхтоўцы, то журы адзначыла, што веды многіх школьнікаў на аднолькавым узроўні. Многія каманды набралі адну і тую ж колькасць балаў, затое і пераможцаў многа. А на першым месцы каманды Кардонскай і Обальскай школ.
Першае агульнакаманднае месца ў злёце юных выратавальнікаў (пяты год запар!) заняла каманда Обальскай СШ. На другім месцы – рабяты з СШ № 2, на трэцім – з Мікіціхінскай СШ. А вось камандзе з Мішневіч да трэцяга месца не хапіла ўсяго аднаго бала. Крыўдна, але спаборніцтвы ёсць спаборніцтвы.
Усе пераможцы  ўзнагароджаны граматамі і прызамі ад райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *