7 октября — День учителя

Актуалии Образование

Паважаныя настаўнікі, выхавальнікі, работнікі
адукацыйных устаноў, ветэраны педагагічнай працы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!

Гэта сапраўды ўсенароднае свята. Бо кожны з нас сам быў вучнем, з асаблівай цеплынёй успамінае сваіх любімых настаўнікаў.
Прафесія настаўніка складаная. Яна патрабуе ад чалавека не толькі вялікіх ведаў, але і духоўных сіл, вытрымкі і нават мужнасці.
Быць настаўнікам — гэта высокае прызванне. Вы выхоўваеце, вучыце маладое пакаленне, адкрываеце новыя гарызонты, перадаяце свае веды, прывіваеце сваім вучням лепшыя чалавечыя якасці. Унікальная адказнасць вашай работы ў тым, што вы сваімі рукамі фарміруеце юныя душы.
Дарагія педагогі! Жадаем вам дабрабыту, міру, згоды, мэтанакіраванасці і ўдзячных вучняў.
Нізкі вам паклон, дарагія настаўнікі, за вернасць нялёгкай справе, за самааддачу, за цеплыню вашых сэрцаў!
Раённы выканаўчы камітэт.                 Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *