Шумілінскі Дом рамёстваў запрашае

Культура Мир увлечений

Шумілінскі Дом рамёстваў запрашае на заняткі ў дзіцячыя аматарскія калектывы,
а таксама ў народныя клубы. І дзеці, і дарослыя знойдуць тут сабе занятак на любы густ.

Дзіцячыя калектывы пры Доме рамёстваў
Узорны лялечны тэатр “Батлейка”
Мастак-пастаноўшчык Болахава Яўгенія Віктараўна
У лялечны тэатр “Батлейка” запрашаюцца дзеці з 6 да 16 гадоў. Тут можна паспрабаваць сябе ў якасці сапраўднага артыста. Індывідуальныя заняткі праводзяцца з 14.00 да 16.15 па пятніцах і суботах, групавыя – з 14.00 да 16.15 па панядзелках-чацвяргах.
Дзіцячы аматарскі калектыў па шматковай тэхніцы
Кіраўнік Загвоздава Ірына Аляксандраўна
У калектыў запрашаюць дзяцей з 7 да 16 гадоў. Тут навучаць рабіць розныя прыгожыя падзелкі і сувеніры са шматкоў і абрэзкаў тканіны. Заняткі праходзяць па панядзелках-суботах з 15.30 да 17.00.
Дзіцячы аматарскі калектыў па саломапляценні
Кіраўнік Сцержанкова Наталля Аляксандраўна
Вырабы з саломкі – гэта сапраўдны цуд, яны заўсёды прыгожыя і ніколі не выйдуць з моды, упэўнены кіраўнік гуртка і дзеці (з 7 да 16 гадоў), якія наведваюць гурток. Заняткі праходзяць  па чацвяргах і пятніцах з 14.00 да 15.45.
Дзіцячы аматарскі калектыў па вязанні кручком
Кіраўнік Кавалёнак Вера Іванаўна
У калектыў прымаюцца дзеці з 7 да 16 гадоў. Яны могуць навучыцца вязаць сурвэткі, цікавыя падзелкі і нават цацкі. Заняткі праходзяць кожную сераду і пятніцу з 14.00 да 15.45.
Дзіцячы аматарскі калектыў па ткацтву
Кіраўнік Лявонава Вольга Уладзіміраўна
Аказваецца, і ў наш час можна навучыцца сапраўднаму ткацтву. Умелыя рукі на ткацкім станку робяць арыгінальныя ручнікі і сурвэткі. У калектыў прымаюцца дзеці з 10 да 16 гадоў. Заняткі праходзяць па панядзелках і пятніцах з 14.00 да 15.45.
Дзіцячы аматарскі калектыў па вышыўцы
Кіраўнік Болахава Яўгенія Віктараўна
У калектыве можна навучыцца  вышываць прыгожыя ўзоры на адзенні, ручніках і сурвэтках. Запрашаюцца дзеці з 7 да 16 гадоў. Заняткі праходзяць па аўторках з 14.00 да 15.45.
Дзіцячыя калектывы пры сельскіх клубах
Дзіцячы аматарскі калектыў па вышыўцы Лаўжанскага філіяла
Кіраўнік Несцярэнка Валянціна Віктараўна
Лаўжанскі Цэнтр культуры і вольнага часу запрашае дзяцей з шасцігадовага ўзросту  на заняткі аматарскага калектыву па вышыўцы. Заняткі праходзяць па панядзелках, серадах і суботах з 15.15 да 17.30.
У гэтым жа Цэнтры культуры працуе аматарскі калектыў “Вышыванка”. Сюды прымаюцца дзеці з 6 да 17 гадоў. Расклад заняткаў: з 11.00 да 13.15 (панядзелак, серада, субота).
Дзіцячы аматарскі калектыў па вышыўцы Мішневіцкага філіяла
Кіраўнік Хадун Марына Мікалаеўна
Аматарскі калектыў запрашае да сябе дзяцей 6-16 гадоў па панядзелках, серадах і суботах з 15.15 да 17.30.
Дзіцячы аматарскі калектыў па саломапляценні Мішневіцкага філіяла
Кіраўнік Хадун Марына Мікалаеўна
У калектыве можна навучыцца рабіць цікавыя вырабы з саломкі нават першакласнікам. На заняткі запрашаюцца дзеці 6-16 гадоў. Расклад заняткаў наступны: з 15.15 да 17.30 у аўторак, чацвер і пятніцу.
Дарослыя калектывы пры Доме рамёстваў
Народны клуб народных майстроў “Спадчына”
Кіраўнік Загвоздава Вольга Вітальеўна
Народны клуб “Спадчына” аб’ядноўвае тых людзей, якія займаюцца рознымі рамёствамі: дрэваапрацоўкай, ганчарствам, вышыўкай, вязаннем, саломапляценнем, шматковай тэхнікай, аўтарскай тэатральнай цацкай.
Індывідуальныя заняткі народнага клуба праводзяцца ў панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу з 17.00 да 19.15. Групавыя заняткі – у чацвер з 17.00 да 19.15, у суботу – з 10.45 да 13.00.
Народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Разынка”
Кіраўнік Навіцкая Валянціна Георгіеўна
Удзельнікі народнага клуба аматараў нацыянальнай беларускай кухні “Разынка” стараюцца захаваць традыцыі нацыянальнага харчавання і перадаць іх нашчадкам. Удзельнікі клуба праводзяць экспедыцыі па раёне, збіраюць старадаўнія рэцэпты і самі выпрабоўваюць іх на практыцы. А потым лепшыя нацыянальныя стравы рэкламуюць на розных выставах і прэзентацыях. Трэба адзначыць, што стравы “Разынкі” заўсёды разыходзяцца “на ўра”.
Індывідуальныя заняткі для  ўдзельнікаў народнага клуба аматараў нацыянальнай беларускай кухні “Разынка” праводзяцца ў аўторак, сераду, пятніцу з 17.15 да 19.30. Групавыя заняткі – у сераду з 17.30 да 19.15 і ў нядзелю з 10.00 да 12.15.
Больш падрабязную інфармацыю пра дзіцячыя аматарскія калектывы і народныя клубы, што працуюць пры Доме рамёстваў, можна атрымаць па тэлефоне 4-19-03.
Надрукавана ў №77 ад 01.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *