10 кастрычніка – Сусветны дзень псіхічнага здароўя

Здоровье

Прыйшла восень, а з ёй – дэпрэсія
У Віцебскай вобласці да псіхіятраў штогод звяртаецца больш за 40 тысяч чалавек, каля паўтары тысячы з іх пакутуюць ад дэпрэсіі. Сёння розныя формы дэпрэсіі паддаюцца лячэнню. Прычым, часта можна абысціся і без антыдэпрэсантаў, дастаткова змяніць рэжым працы і адпачынку, перагледзець харчаванне.
Справа ў тым, што ў нашым арганізме цыклічна адбываецца змена сну і няспання. Калі свеціць сонца, арганізм актыўны, поўны сіл, і тады ў нас добры настрой. Калі наступае ноч, у арганізме выпрацоўваецца “гармон сну” мелатанін, які аказвае супакойваючае дзеянне. Восенню і зімой дзень кароткі, таму людзі ў цёмны час часта адчуваюць санлівасць і дэпрэсію. Але падмануць арганізм можна: насіце вопратку светлых тонаў, уключайце яркае святло ў кватэры, кладзіцеся спаць не пазней за 22 гадзіны (больш за ўсё сератаніну, гармону радасці, выпрацоўваецца з 23.00 да 01.00).
Калі чалавек ужывае салодкае, канцэнтрацыя сератаніну павялічваецца, але гэты эфект вельмі нядоўгі. У крыві рэзка ўзнімаецца ўзровень глюкозы і гэтак жа рэзка падае ўжо праз гадзіну, таму зноў хочацца есці. Адмоўцеся ад булачак і пірожных, ешце на працягу дня садавіну і гародніну, якія багатыя на грубыя валокны, а таксама вырабы з мукі грубага памолу. Тады ўзровень глюкозы будзе ўзнімацца паступова і гэтак жа марудна зніжацца, а настрой будзе роўным.
Будзьце здаровыя, радуйцеся жыццю, нягледзячы на пару года.
В. Багдановіч, урач псіхіятр-нарколаг ЦРБ.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *