В Шумилинской ЦРБ началась вакцинация от гриппа

Здоровье

Той, хто ідзе на вакцынацыю, мае рацыю
Грып – адна з інфекцый, здатны выклікаць эпідэміі. Перахварэць на яго можна і тройчы за сезон – па колькасці вірусаў, што гуляюць па прасторах краіны. Па прагнозах спецыялістаў, у гэтым эпідсезоне ў Беларусі будуць цыркуляваць тыя ж штамы грыпу, што і  ў мінулым: Н1N1, Н3N2 і вірусы групы В.
Кожны раз восень ставіць нас перад выбарам: рабіць прышчэпку супраць грыпу ці не. Прыхільнікі вакцынацыі перакананы, што без яе “адбіцца” ад вірусаў будзе складана. Праціўнікі ж да хрыпаты даказваюць яе згубны ўплыў на здароўе. Але лічбы гавораць больш красамоўна. Так, у мінулым годзе вакцынацыю зрабілі больш за тры мільёны беларусаў. Да прыкладу, толькі ў Мінску ўдалося папярэдзіць амаль 50 тысяч выпадкаў грыпу і каля шасці тысяч яго ўскладненняў.
Захварэць ад прышчэпкі немагчыма. Хаця б таму, што ўся вакцына ў Беларусі не ўтрымлівае жывых вірусаў. Вакцына – эфектыўнае лякарства, а не бактэрыялагічная зброя.
Па статыстыцы,  прышчэпка звычайна не дзейнічае толькі на нязначны працэнт прайшоўшых вакцынацыю. Адны з іх могуць захварэць ад новага віруса, якога няма ў вакцыне. Іншыя – таму што падчапілі інфекцыю да таго часу, пакуль паспеў сфарміравацца “прышчэпачны імунітэт”.
Калі чалавек усё ж захварэе (а такое таксама здараецца), грып ён перанясе без ускладненняў. А ўскладненні, тым часам, бываюць надзвычай сур’ёзныя: церпяць ныркі, сэрца, галаўны мозг, вочы і іншыя органы. Акрамя таго, вакцынацыя скарачае колькасць выпадкаў шпіталізацыі з-за пнеўманіі і зніжае рызыку абвастрэння хранічных захворванняў.
У першую чаргу бясплатна прышчэпліваюцца цяжарныя, малыя дзеці, пацыенты з хранічнай паталогіяй органаў дыхання, эндакрыннай і сардэчна-сасудзістай сістэм, пажылыя.
У нашай паліклініцы, ва ўсіх урачэбных амбулаторыях, на ФАПах працягваецца вакцынацыя супраць грыпу.
А. ВІЕРУ, загадчыца паліклінікі,
І. ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *