Юная цимбалистка из Шумилино стала лауреатом областного конкурса

Актуалии Культура Общество

Поспехі юнай цымбалісткі
Нішто не здолее так парадаваць бацькоў, як поспехі іх дзяцей. Ды і самі дзеці часта стараюцца рабіць нешта менавіта для таго, каб убачыць усмешку мамы з татам. І тут па сіле ўздзеяння мала што можа параўнацца з творчасцю, з музыкай.
Алена Дзмітрыенка, вучаніца 3 класа музычнай школы, прайшла адборачны тур, выйшла ў фінал і стала лаўрэатам “Дзіцячага конкурсу мастацкай самадзейнасці-2013”, які праводзіць УП “Віцебскаблгаз”. Гэты конкурс ладзіцца менавіта сярод дзяцей работнікаў прадпрыемства, дае магчымасць ім праявіць свае творчыя здольнасці, знайсці новых сяброў. А бацькам – яшчэ адну нагоду адчуць гонар за сваё дзіця.
Алена прызнаецца, што дарога да поспеху не была лёгкай, што выступаць перад публікай, а тым больш у межах конкурсу, – складана. Алена Скорынава, выкладчык музычнай школы, адзначае стараннасць сваёй вучаніцы, сур’ёзны падыход на навучання музыцы.  Усе творчыя надзеі пачынаючай цымбалісткі падтрымліваюць і бацькі. Выступленні Алены нам ужо даводзілася бачыць на розных раённых мерапрыемствах. Цяпер за яе плячамі – удзел і ў абласным конкурсе.  Наперадзе – яшчэ шмат перамог, уражанняў, а галоўнае – тая ні з чым не параўнальная асалода, якую нязменна дае сяброўства з музыкай.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №2 ад 10.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *