Купайтесь трезвыми!

Безопасность

Купайцеся цвярозымі
Лета. Час адпачынку. Але пры гэтым не варта забываць пра бяспеку жыцця і здароўя, пра захаванне ўласнай маёмасці.  Згодна з Правіламі аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь забараняецца распіваць спіртныя напіткі ў месцах масавага адпачынку; купацца ў нецвярозым стане; скакаць у ваду з лодак, катараў, прычалаў; плаваць на дошках, лежаках, аўтакамерах; арганізоўваць гульні на вадзе, звязаныя з ныраннем; падаваць ілжывыя сігналы трывогі. Нагадаем, што ў вадаёмах забараняецца купаць жывёлу, мыць бялізну.
Супрацоўнікі РАУС на працягу лета будуць праводзіць рэйды ў месцах масавага адпачынку людзей. Калі нехта з вас, паважаныя грамадзяне, стаў сведкам правапарушэння ці злачынства, паведаміце пра гэта ў аператыўна- дзяжурную службу РАУС па тэл. 4-10-02 або 4-10-06. Тэлефоны працуюць кругласутачна.
В. ВОРАНАЎ, в. а. начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №44 ад 10.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *