Дети на дороге

Безопасность

Маленькі чалавек можа разгубіцца
У гэтым годзе на дарогах вобласці з удзелам і па віне дзяцей адбылося 9 дарожна-транспартных здарэнняў, 9 дзяцей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, загінуўшых няма. Чацвёра атрымалі траўмы, калі знаходзіліся ў машыне ў якасці пасажыраў, адно ДТЗ адбылося з дзіцяці, якое ехала на веласіпедзе, чацвёра атрымалі траўмы ў якасці пешаходаў.  У нашым раёне сёлета з удзелам дзяцей адбылося два ДТЗ. Хлопчык-пешаход і дзяўчына-пасажыр з цялеснымі пашкоджаннямі былі дастаўлены ў бальніцу.
Прычыны траўміравання дзяцей на дарозе залежаць ад дарослых. Віна кладзецца на плечы вадзіцеля, які заўсёды павінен помніць, што побач з ім у машыне знаходзяцца дзеці і ён рызыкуе іх жыццём, калі, скажам, перавышае хуткасць. Яшчэ адна прычына траўматызму дзяцей – бяспечнасць, ліхацтва, п’янства вадзіцеляў. Частая прычына ДТЗ – гэта свавольства, няўважлівасць, незахаванне правілаў на дарозе  дзецьмі. Большая частка такіх здарэнняў адбываецца з удзелам дзяцей-пешаходаў.
Зараз летнія канікулы, і вадзіцелі павінны адносіцца  да дзяцей як да аб’екта павышанай увагі. Маленькі чалавек, у якога няма вопыту паводзін на вуліцы, у складанай сітуацыі можа разгубіцца.
Н. ГОЛУБ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №46 ад 17.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *