Дети и электричество. Чтобы не было беды

Безопасность

Не азмрочыць канікулы
Летам у дзяцей шмат вольнага часу. Бывае, што яны застаюцца без кантролю дарослых. Свавольства, дзіцячая цікаўнасць – асноўныя прычыны электратраўматызму дзяцей.
Для папярэджання дзіцячага электратраўматызму неабходна забараніць дзецям: залазіць на дахі дамоў і пабудоў, калі побач праходзяць электрычныя правады; гуляць пад электрычнымі правадамі; рабіць стаянкі падчас паходаў і разводзіць вогнішча пад электралініямі; накідваць на правады прадметы; запускаць паветраных змеяў пад лініямі электраперадач; лавіць рыбу каля паветраных ліній электраперадач.
Паважаныя дарослыя, захоўвайце самі і тлумачце сваім дзецям асновы электрабяспекі, значэнне знакаў на электраабсталяванні.
Калі вы заўважылі адчыненыя ці ўзламаныя дзверы электраўстановак, тэрмінова патэлефануйце ў электрычныя сеткі па нумары 4-10-51.
Ю. ЛЕБЕДЗЕЎ, інспектар энергаінспекцыі філіялу “Энерганагляд”.
Надрукавана ў №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *